Даўжыня хвалі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Насамрэч, даўжыня хвалі вымяраецца паміж двума адвольнымі пунктамі, чыі фазы ваганьняў супадаюць, або максымумамі, мінімумамі і вузламі хвалі.

Даўжыня́ хва́ліадлегласьць паміж двума найбліжэйшымі адзін да аднаго пунктамі, якія вагаюцца з аднолькавымі фазамі. Звычайна даўжыня хвалі вызначаецца грэцкай літарай (лямбда). Зьяўляецца адной з найболей істотных характарыстык ваганьняў. Вымяраецца ў адзінках адлегласьці: мэтрах і вытворных. Велічыня , адваротная самой даўжыні хвалі, завецца хвалевым лікам і мае сэнс прасторавай частасьці.

Каб зразумець, чым зьяўляецца даўжыня хвалі, можна ўявіць сабе хвалі, што зьявіліся ад кінутага ў ваду каменя — даўжынёй хвалі будзе зьяўляцца адлегласьць паміж двума найбліжэйшымі хрыбтамі.

Даўжыня хвалі злучаная з фазавай хуткасьцю і частасьцю паводле азначэньня. Даўжыня хвалі адпавядае прастораваму пэрыяду хвалі — адлегласьці, якую пункт зь нязьменнай фазай праходзіць за час, роўны пэрыяду ваганьняў , таму справядлівы наступны стасунак:

, дзе кутавая частасьць.

Хвалі дэ Бройля таксама маюць сваё вызначэньне даўжыні хвалі і частасьці, якія залежаць ад імпульса і энэргіі ^

  • частасьць:
  • даўжыня хвалі:

дзе канстанта Плянка.