Дафамін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Схема
Схема 3D

Дафамі́н (дапамін, DA) — нэўрамэдыятар, а таксама гармон, які выпрацоўвае мазгавое рэчыва наднырачнікаў і іншыя тканкі (напрыклад, ныркі).

Паводле хімічнае структуры дафамін адносіцца да біягенных амінаў, канкрэтна да катэхалямінаў. Дафамін зьяўляецца папярэднікам норадрэналіну (і, адпаведна, адрэналіну) у яго біясынтэзе.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]