Даніел Алвэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Даніел Алвэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 траўня 1983(1983-05-06)[1][2][3][…] (40 гадоў)
Рост 172 см[6]
Вага 70 кг[6]
Пазыцыя задні абаронца, абаронца
Моладзевыя клюбы
Жуазэйру
Баія
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2002
2002—2008
2008—2016
2016—2017
2017—2019
2019—2021
2021—2022
2022—2023
Баія
Сэвільля
Барсэлёна
Ювэнтус Турын
Пары Сэн-Жэрмэн
Сан-Паўлу
Барсэлёна
УНАМ Пумас
25 (2)
175 (11)
391 (14)
19 (2)
48 (2)
56 (3)
14 (1)
13 (0)
Зборныя
2006— Бразылія 126 (8)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
8 студзеня 2023.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
5 сьнежня 2022.

Даніел Алвэс да Сылва (па-партугальску: Daniel Alves da Silva; нарадзіўся 6 траўня 1983 году, Жуазэйру, Бразылія) — бразыльскі футбаліст, абаронца. Гулец нацыянальнай зборнай Бразыліі. Апошнім часам гуляў за мэксыканскі клюб «УНАМ Пумас, які спыніў кантракт з гульцом у 2023 годзе пасьля таго, як футбаліст быў затрымалі ў Гішпаніі ў сувязі з абвінавачаньнямі ў плоцевых злачынствах[7][8][9].

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Баія»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Даніел Алвэс пачаў сваю кар’еру ў бразыльскім клюбе «Баія» й неўзабаве быў заўважаны скаўтамі з Эўропы. Пасьля выступленьня за моладзевую зборную Бразыліі ў 2002 годзе Алвэса на шэсьць месяцаў арэндавала гішпанская «Сэвільля».

«Сэвільля»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2003 годзе Алвэс удзельнічаў са зборнай у моладзевым чэмпіянаце сьвету, на турніры Даніел добра праявіў сябе, ягоная зборная стала пераможцам турніру, а Алвэс увайшоў у тройку найлепшых гульцоў турніру. Пасьля гэтага «Сэвільля» выкупіла трансфэр Алвэса. У сьнежні 2006 году Алвэс падпісаў новы кантракт з «Сэвільляй» да 2012 году.

«Барсэлёна»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

7 чэрвеня 2008 году перайшоў у «Барсэлёну», быўшы набытым, каб замяніць Джанлюку Дзамброту, які перайшоў у «Мілян». Арыентаваная сума трансфэру склала ад 29 да 32 млн эўра, кантракт разьлічаны на 5 гадоў[10]. Нягледзячы на жаданьне пакінуць клюб, на прэс-канфэрэнцыі Даніел ня здолеў стрымаць сьлёз, сказаўшы, што ён прыйшоў у «Сэвільлю» хлопчыкам, а пакідае яе мужчынам.

Перад сэзонам 2009—2010 гадоў абраў нумар 2, які дастаўся яму пасьля таго, як Мартын Касэрэс перайшоў у «Ювэнтус» на правах арэнды. У жніўні 2019 году вярнуўся на радзіму, каб гуляць за «Сан-Паўлу»[11].

Зборная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За асноўную зборную Алвэс дэбютаваў у таварыскім матчы супраць каманды Эквадору, выйшаўшы на замену, праз тры дні ў таварыскім матчы ён дэбютаваў у асноўным складзе супраць зборнай Кувэйту.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Сэвільля»:

«Барсэлёна»:

«Ювэнтус»:

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

«Сан-Паўлу»:

Бразылія:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]