Гімн Швайцарыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Граньне на альпійскіх горнах

Нацыяна́льным гімнам Швайца́рыі зьяўляецца «Швайцарскі псальм» (па-нямецку: Schweizerpsalm, па-француску: Cantique suisse, па-італьянску: Salmo svizzero, па-раманску: Psalm svizzer).

Гісторыя пачынаецца ў 1841, калі Альбэрык Цьвізыг (па-нямецку: Alberich Zwyssig, 1808—1854) — сьвятар і кампазытар з Уры — атрымаў ліст ад Леанарда Відмэра (па-нямецку: Leonhard Widmer, 1809—1867) — музыкі, журналіста і паэта зь Цюрыху. У ліст быў укладзены тэкст патрыятычнай паэмы, напісанай Відмэрам, якую ён жадаў пакласьці на музыку. Цьвізыг вырашыў выкарыстаць музыку, напісаную ім, для царкоўнага псальму «Diligam te Domine», і скончыў дапрацоўку музыкі 22 лістапада 1841 году, калі ўпершыню выканаў Швайцарскі псальм чатыром жыхарам Цугу.

З тых часоў псальм часта выконваўся падчас разнастайных патрыятычных падзей, але швайцарская Фэдэральная Рада неаднаразова адмаўлялася прызнаць Швайцарскі псальм нацыянальным гімнам (сьцьвярджаючы, што грамадзяне самі павінны вырашаць, што выкарыстоўваць у якасьці нацыянальнага гімну).

У 1961 Швайцарскі псальм папярэдне замяніў «Rufst Du mein Vaterland» (па-француску: «O Monts indépendants»; па-італьянску: «Ci chiami o patria»; па-рэтараманску: «E clomas, tger paeis») — гімн Ёгана Рудольфа Віса (па-нямецку: Johann Rudolf Wyss, 1743—1818) на мэлёдыю «Божа, захоўвай Каралеву» (факт падабенства з гімнам Вялікабрытаніі справакаваў некалькі дыпляматычных інцыдэнтаў).

Нарэшце пасьля сэрыі шматлікіх рэфэрэндумаў і галасаваньняў у швайцарскіх кантонах 1 красавіка 1981 ён быў зацьверджаны ў якасьці нацыянальнага гімну Швайцарыі.

Словы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нямецкі тэкст Леанарда Відмэра (1809—1867) быў перакладзены на ўсе афіцыйныя мовы Швайцарыі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гімн Швайцарыісховішча мультымэдыйных матэрыялаў