Грас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грас
франц. Grasse
Грас
Герб Грасу


Краіна: Францыя
Рэгіён: Праванс-Альпы-Лазурны бераг
Дэпартамэнт: Прыморскія Альпы
Кіраўнік: Жэром Віё[d][1]
Плошча: 44,44 км²
Вышыня: 333 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 50 916 чал.
шчыльнасьць: 1145,72 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 06130, 06520
Геаграфічныя каардынаты: 43°39′29″ пн. ш. 6°55′31″ у. д. / 43.65806° пн. ш. 6.92528° у. д. / 43.65806; 6.92528Каардынаты: 43°39′29″ пн. ш. 6°55′31″ у. д. / 43.65806° пн. ш. 6.92528° у. д. / 43.65806; 6.92528
Грас на мапе Францыі
Грас
Грас
Грас
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.ville-grasse.fr/

Грас (па-француску: Grasse, па-аксытанску: Grassa) — горад у Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Прыморскія Альпы ў рэгіёне Праванс-Альпы-Лазурны бераг, крыху на поўнач ад Мужэну. Насельніцтва гораду на 2013 год складала 50 916 чалавек. Грас вядомы сваёй парфумэрнай індустрыяй і як адно зь месцаў, дзе адбываецца дзеяньне раману «Парфумэр» Патрыка Зюскінда.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горад заснаваны ў XI стагодзьдзі. У 1125 годзе стаў рэзыдэнцыяй біскупа Антыбу. У 1155 годзе Грас стаў біскупскім горадам, пачаў адыгрываць важную ролю ў гандлёвых адносінах з Генуяй і Пізай. У 1482 годзе разам з Правансам стаў часткай Францыі. З XVI стагодзьдзя ў Грасе пачала разьвівацца парфумэрная вытворчасьць.

У 1815 годзе Напалеон I Банапарт высадзіўся тут у бухце Гольф-Жуан і зь невялікай арміяй пайшоў на Парыж шляхам, які пасьля назавуць дарогай Напалеона. У друкарні Грасу, разьмешчанай за 15 кілямэтраў ад месца высадкі, быў надрукаваны заклік да народу й арміі.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грассховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Répertoire national des élus du 2 décembre 2020 — 2020.