Гарышча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарышча

Гарышча, таксама Гара, Паддашак, Вышкі — прастора паміж канструкцыяй даха, перакрыцьцём верхняга паверха будынка і, як правіла, вонкавых сьценаў. Гарышча называецца халодным, калі ўцяпляльнік над верхнім паверхам разьмешчаны ў межах яго перакрыцьця, і цёплым, калі ўцяпляльнік разьмешчаны ў межах канструкцыі даха над гарышчам, пры гэтым паветра, якое выходзіць з вэнтыляцыйных сыстэмаў будынку і праходзіць праз прастору гарышча, выкарыстоўваецца ў якасьці дадатковай крыніцы цеплыні для абагрэву верхняга паверха ў халодны пэрыяд году.