Гана Андранікава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гана Андранікава
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 9 верасьня 1967(1967-09-09)[1][2]
Памерла 20 сьнежня 2011(2011-12-20)[3][1] (44 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, драматург
Мова чэская мова[1]
Узнагароды

Га́на А́ндранікава (па-чэску: Hana Andronikova; 9 верасьня 1967 — 20 сьнежня 2011) — чэская пісьменьніца.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля заканчэньня гімназіі ў Зьліне і філязофскага факультэту Карлавага ўнівэрсытэту (англістыка — багемістыка) працавала ў чэскіх і замежных фірмах. З 1999 году займалася літаратурнай дзейнасьцю.

Памерла ад раку 20 сьнежня 2011 году.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За дэбютны раман «Гук сонечнага гадзіньніка» (Zvuk slunečních hodin) у 2001 годзе атрымала Літаратурную прэмію чэскага «Кніжнага клюбу», а ў 2002 годзе — прэмію Magnesia Litera.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Zvuk slunečních hodin, 2001 («Гук сонечнага гадзіньніка»: беларускі пераклад — у 2005 годзе ў выдавецтве «Логвінаў»)
  • Srdce na udici («Сэрца на вудзе», 2002)
  • Nebe nemá dno («Неба ня мае дна», 2010)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гана Андранікавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в г д Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Hana Andronikova // Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  3. ^ Radio Prague - News - 20-12-2011 19:27