Гал Сіці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гал Сіці
Поўная назва па-ангельску: Hull City Association Football Club
Заснаваны 1904
Горад Кінгстан-эпон-Гал, Ангельшчына
Стадыён Кінгстан Кам’юнікэйшн
Умяшчальнасьць: 25 586
Прэзыдэнт Аджун Ылыджалы[d]
Кіраўнік Acun Medya[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Футбольная ліга
 · 2022—2023 15 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
hullcitytigers.com (анг.)

«Гал Сіці» (па-ангельску: Hull City Association Football Club) — прафэсійны ангельскі футбольны клюб з гораду Кінгстан-эпон-Гал, Усходні Райдынг Ёркшыру. У сэзоне 2008—2009 гадоў клюб упершыню ў сваёй гісторыі выступіў у Прэм’ер-Лізе, правёўшы ў найвышэйшым дывізіёне два сэзоны запар. З сэзону 2013—2014 гадоў клюб гуляў у Прэм’ер-лізе, аднак сэзон 2015—2016 гадоў пачаў у Футбольнай лізе.

Заснаваны ў 1904 годзе «Гал Сіці» меў сваім найвышэйшым дасягненьнем толькі 3 месца ў старым Другім Дывізіёне Футбольнай Лігі. Каманда паўтарыла гэтае дасягненьне ў сэзоне 2007—2008 гадоў ужо ў Чэмпіянаце футбольнай лігі, заняўшы 3 месца пасьля перамогі над «Брыстал Сіці» зь лікам 1:0 у фінале плэй-оф на «Ўэмблі». Найвялікшым кубкавам дасягненьнем каманды зьяўляецца паўфінал Кубка Ангельшчыны ў 1930 годзе. «Гал Сіці» праводзіць хатнія сустрэчы на стадыёне «КС Стэдыюм» ёмістасьцю 25 404 чалавекі. Да 2002 году каманда выступала на стадыёне «Бутфэры Парк». Традыцыйнымі колеры клюбу зьяўляюцца чорны й бурштынавы. Дызайн футбольных кашуляў звычайна ўтрымоўвае палоскі, адгэтуль і мянушка каманды — тыгры. Талісман клюбу зьяўляецца тыгр, які рычыць (па-ангельску: Roary The Tiger).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Гал Сіці» быў заснаваны ў чэрвені 1904 году[1]. Да гэтага часу былі зроблены некалькі спробаў да стварэньня клюбу, але яны апынуліся няздалымі з-за дамінаваньня ў горадзе рэгбійных камандаў, як то «Гал» і «Гал Кінгстан Ровэрз»[1]. Першы сэзон клюбу складаўся толькі з удзелаў у таварыскіх гульнях, бо клюб не пасьпеў падаць заяўку на ўступ у Футбольную лігу ў сэзоне 1904—1905 гадоў[2]. Першы таварыскі матч клюбу прайшоў 1 верасьня 1904 году супраць клюбу «Нотс Каўнці» й скончыўся ўнічыю зь лікам 2:2 унічыю, на матчы прысутнічала каля 6 тысячаў гледачоў. Гэтае супрацьстаеньне прайшло на стадыёне рэгбійнага клюбу «Гал»[3]. Першы афіцыйны матч футбольны клюб правёў у рамках розыгрышу Кубка Ангельшчыны 17 верасьня супраць клюбу «Скотан». Гульня скончылася зь лікам 3:3, але ў перайгроўцы 22 верасьня гульцы «Галу» атрымалі паразу зь лікам 1:4[4]. Пасьля спрэчак з арэндадаўцамі з рэгбійнага клюбу, «Гал Сіці» пераехаў на «Энлэбі Роўд Крыкет Граўнд»[1]. Згуляўшы 44 таварыскія гульні ў папярэднім сэзоне клюб быў, нарэшце, прыняты ў Другі дывізіён на сэзон 1905—1906 гадоў[5]. Супернікамі клюбу па чэмпіянату былі клюбы, як то «Манчэстэр Юнайтэд» і «Чэлсі», а таксама супернікі па Ёркшыру клюб «Барнсьлі», «Брэдфард Сіці» й «Лідс Сіці»[4]. «Гал Сіці» першую гульню праводзіў дома, прыняўшы ў сябе «Барнсьлі» й атрымаўшы перамогу зь лікам 4:1[4]. У рэшце рэшт, «Гал Сіці» скончыў сэзон на пятым месцы[5].

«Гал Сіці» й «Грымсбі Таўн» былі адзінымі прафэсійнымі клюбамі, якія мелі афіцыйны дазвол гуляць у футбольнай лізе на Каляды з-за патрабаваньняў гандлю рыбай. Але гэтая традыцыя ў тыя часы зьнікла пасьля рэзкага скарачэньня іхнага флёту траўлераў у апошнія гады да таго[6]. У наступным сэзоне клюб пераехаў на новы адбудаваны стадыён, які месьціўся насупраць ад крыкетнай пляцоўцы, дзе клюб праводзіў свае матчы. Усё яшчэ знаходзячыся пад кіраўніцтвам трэнэра Эмброўза Лэнглі, «Гал» працягваў пасьлядоўна фінішаваць у верхняй палове выніковай табліцы. Клюб наблізіўся да прасоўваньня ў вышэйшы дывізіён у сэзоне 1909—1910 гадоў і гэты сэзон быў самым пасьпяховым у гісторыі клюбу да 2008 году. «Гал Сіці» заняў трэцяе месца й меў роўную колькасьць пунктаў з разьмешчаным на другім радке «Олдгэмам Атлетык», аднак паказчык сярэдняй колькасьці галоў за матч (0,29) не дазволіў клюбу атрымаць павышэньне ў клясе[5]. «Гал» рэгулярна фінішаваў у першай палове табліцы да пачатку Першай сусьветнай вайны, але пасьля вайны каманда сканчвала сэзон у ніжняй палове на працягу сямі сэзонаў з апошніх адзінаццаці, у выніку выляцеўшы ў трэці дывізіён у 1930 годзе.

Працяг[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1930 годзе клюб дасягнуў паўфіналу Кубка Ангельшчыны. На шляху да паўфіналу «Гал Сіці» выбіў з турніру «Лідс Юнайтэд», «Блэкпул», «Плімут Аргайл», «Манчэстэр Сіці» й «Ньюкасл Юнайтэд». У паўфінале «тыгры» сустрэліся з «Арсэналам». Матч завяршыўся ўнічыю 2:2, а ў перагулёўцы мацней апынуліся «кананіры», якія атрымалі перамогу зь лікам 1:0. У сэзоне 2003—2004 гадоў «Гал Сіці» заняў другое месца ў трэцім дывізіёне, у сэзоне 2004—2005 гадоў — другое месца ў першай лізе. У выніку, ужо ў на наступны сэзон клюб выступаў у Чэмпіянаце Футбольнай лігі, заняўшы па выніках сэзону 18 месца. Сэзон 2006—2007 гадоў клюб скончыў на 21 месцы, ледзь не апусьціўшыся ў ніжэйшую лігу.

Гулец сэзону[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Пераможца
2000–01 Сьцяг Ямайкі Ян Гудысан
2001–02 Сьцяг Ангельшчыны Гэры Аляксандар
2002–03 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Ст’юарт Эліёт
2003–04 Сьцяг Ірляндыі Дэміян Дэлэйні
2004–05 Сьцяг Паўночнай Ірляндыі Ст’юарт Эліёт
2005–06 Сьцяг Ўэйлзу Боаз Майгіл
2006–07 Сьцяг Ангельшчыны Эндзі Доўсан
2007–08 Сьцяг Ангельшчыны Майкл Тэрнэр
2008–09 Сьцяг Ангельшчыны Майкл Тэрнэр
2009–10 Сьцяг Ірляндыі Стывэн Гант
2010–11 Сьцяг Ірляндыі Энтані Джэрард
2011–12 Сьцяг Славеніі Робэрт Корэн
2012–13 Сьцяг Эгіпту Агмэд Эльмагамадзі
2013–14 Сьцяг Ангельшчыны Кэртыс Дэйвіс

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в 1904–1915: The Formative Years. Hull City Mad
  2. ^ Hull City. Historical Football Kits.
  3. ^ History of the Tigers. Hull City A.F.C.
  4. ^ а б в Peterson, Mike (1999). The Definitive Hull City A.F.C. : A statistical history to 1999. Tony Brown. p. 13. ISBN 1-899468-13-7.
  5. ^ а б в Hull City. Football Club History Database
  6. ^ Grimsby fish market to open over festive period – FISHupdate.com

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]