Галоўка саманавядзеньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Галоўка саманавядзеньня (абр. ГСН) — аўтаматычная прылада, якая ўсталёўваецца на кіраваны сродак зьнішчэньня (ракету, бомбу, тарпэду і інш.) для забесьпячэньня прамога трапленьня ў аб’ект нападу або збліжэньне на адлегласьць, меншую радыюсу паразы баявой часткі сродку паразы, гэта значыць для забесьпячэньня высокай дакладнасьці навядзеньня на мэту. ГСН зьяўляецца элемэнтам сыстэмы саманавядзеньня.

Боепрыпас, абсталяваны ГСН, можа «бачыць» «падсьветленую» носьбітам або ёй самой мэту і самастойна наводзіцца на яе, у адрозьненьне ад ракет, наведзеных па камандным спосабе.