Віміналь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Віміналь (па-лацінску: Viminalis) — адзін зь сямі пагоркаў, на якіх паўстаў Старажытны Рым, (вышыня 56 мэтраў). Месьціцца паміж Квірыналем і Эсквілінам. У імпэратарскі час на Віміналі былі пабудаваныя тэрмы Дыяклетыяна — самыя буйныя ў антычнасьці. Цяпер на гэтым пагорку месьціцца Teatro dell’Opera.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]