Вялікі сплаўны павук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікі сплаўны павук

Вялікі сплаўны павук (Dolomedes plantarius) — павук сямейства пізаўрыдаў (Pisauridae).

Самцы вялікіх сплаўных павукоў маюць памер да 10—12 мм, самкі — да 20 мм. Яны маюць карычневы колер, уздоўж бакоў галавагрудзей шырокая жоўтая паласа. Брушка авальнае. Вочы разьмяшчаюцца ў два рады. Ногі доўгія і тоўстыя зь вялікімі шыпамі. На лапках шчыльная шчоткі валаскоў.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікі сплаўны павуксховішча мультымэдыйных матэрыялаў