Вялікі ланцуг быцьця

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выява вялікага ланцуга быцьця. Дыдыкус Валядэс, Rhetorica Christiana (1579 год)

Вялікі ланцуг быцьця — антычная канцэпцыя боскага ўпарадкаваньня й прыроднай герархічнай структуры сусьвету. Была шырока распаўсюджаная ў заходняй сярэднявечнай культуры.

Ґрадацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікі ланцуг быцьця складзены зь вялікай колькасьці счапленьняў ад найпрасьцейшых і фундамэнтальных адзінак да найдасканалейшага дэміўрга, іншымі словамі, Бога.

Бог, і ніжэй за яго, анёлы, існуюць выключна ў духоўнай форме й знаходзяцца на вяршыні ланцуга. У адрозьненьне ад ненадзейнай і зьменлівай зямной плоці, духоўная форма зьяўляецца ўстойлівай і пэрманентнай. Гэткае паняцьце пэрманэнтнасьці зьяўляецца ключавым пунктам разуменьня канцэпцыі рэчаіснасьці, дзе аб’екты ад пачатку ня могуць зьмяніць сваёй пазыцыі ў герархічнай сыстэме ланцуга (выключэньне складае толькі сфэра алхіміі, дзе алхімікі імкнуцца пераўтварыць базавыя элемэнты, такія як сьвінец, у элемэнты вышэйшыя, як срэбра ці, часьцей, золата — найвышэйшы элемэнт).

Зямля (глеба) зьяўляецца першым элемэнтам у ланцугу, якая валодае атрыбутам існаваньня. Кожнаму наступнаму па нарастальнай элемэнту ўласьцівы атрыбут папярэдняга й, прынамсі, адзін дадатковы.

Чалавек зьяўляецца адначасова носьбітам духоўнай і плоцкай формаў. Такая дыхатомія, а менавіта спаборнічаньне духа й цела, пераходзіць у вобласьць маральнага канфлікту. Шлях душы больш узвышаны й высакародны. Ён набліжае чалавека да Бога. Жарсьці плоці, наадварот, адводзяць з сапраўднага шляху. Хрысьціянскае паданьне аб падзеньні Люцыфэра асабліва жахліва тым, што гэты анёл быў улюбёнцам госпада, другім пасьля Бога носьбітам духоўнае формы, які пагардзіў сілай абсалютнай дасканаласьці.

Ланцуг пачынаецца з Бога й рухаецца па сыходнай да анёлаў, зорак, месяца, караля, прынца, шляхціча, людзей, льва, іншых жывёлаў, дуба, золата й іншых мінэралаў.