Вэрнан Гэндлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вэрнан Гэндлі (па-ангельску: Vernon Handley; 11 лістапада 1930, Энфілд, Лёндан10 верасьня 2008, Манмутшыр) — ангельскі дырыгент.

Вучань Адрыяна Боўлта. У 19621983 гг. кіраваў музычным жыцьцём гораду Гілдфард, стварыў Гілдфардзкі філярманічны аркестар. З 1983 г. быў другім дырыгентам Лёнданскага філярманічнага аркестру. У 19851989 гг. узначальваў Ольстэрскі аркестар, адначасова ў 19861988 гг. — Сымфанічны аркестар Мальмё.

Гэндлі вядомы, галоўным чынам, сваёй працай з музыкай брытанскіх кампазытараў XX стагодзьдзя — у прыватнасьці, Арнольда Бакса, Артура Бліса, Чарлза Вільерза Стэнфарда, Ральфа Воан-Ўільямза і іншых. Робэрт Сымпсан прысьвяціў яму сваю Дзясятую сымфонію.

У 2003 г. Гэндлі быў уганараваны званьнем Камандора Ордэна Брытанскай імпэрыі.