Вэбэр (адзінка вымярэньня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вэ́бэр (пазначэньне: Вб, Wb) — адзінка вымярэньня магнітнага струменя ў сыстэме СІ.

Па азначэньні, зьмена магнітнага струменя праз замкнёны контур з хуткасьцю адзін вэбэр за сэкунду наводзіць у гэтым контуры ЭРС, роўную аднаму вольту (гл. Закон Фарадэя). Празь іншыя адзінкі вымярэньня СІ вэбэр выяўляецца наступным чынам:

Вб = В·с = кг·м2·с-2·А-1

Адзінка названая ў гонар нямецкага навукоўца Вільгельма Эдуарда Вэбэра.

Кратныя і дзельныя адзінкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзесятковыя кратныя і дзельныя адзінкі ўтвораюць з дапамогай стандартных прыставак СІ.

Кратныя Дзельныя
велічыня назва пазначэньне велічыня назва пазначэньне
101 Вб дэкавэбэр даВб daWb 10-1 Вб дэцывэбэр дВб dWb
102 Вб гэктавэбэр гВб hWb 10-2 Вб сантывэбэр сВб cWb
103 Вб кілявэбэр кВб kWb 10-3 Вб мілівэбэр мВб mWb
106 Вб мэгавэбэр МВб MWb 10-6 Вб мікравэбэр мкВб µWb
109 Вб гігавэбэр ГВб GWb 10-9 Вб нанавэбэр нВб nWb
1012 Вб тэравэбэр ТВб TWb 10-12 Вб пікавэбэр пВб pWb
1015 Вб пэтавэбэр ПВб PWb 10-15 Вб фэмтавэбэр фВб fWb
1018 Вб экзавэбэр ЭВб EWb 10-18 Вб аттавэбэр аВб aWb
1021 Вб зэтавэбэр ЗВб ZWb 10-21 Вб зэптавэбэр зВб zWb
1024 Вб ётавэбэр ІВб YWb 10-24 Вб ёктавэбэр іВб yWb