Вода-вадзяны ядзерны рэактар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вода-вадзяны ядзерны рэактар — рэактар, у якім у якасьці запавольніка і цепланосьбіта выкарыстоўваецца звычайная вада.

Вода-вадзяныя ядзерныя рэактары выкарыстоўваюцца ў розных мэтах: на атамнай электрастанцыі, транспарце (звычайна на атамных падлодках, буйных ваенных караблях, ледаколах), у навуковых дасьледаваньнях, магчыма іх выкарыстоўваць для цэнтралізаванага цеплазабясьпячэньня (гл. атамная станцыя цеплазабясьпячэньня).

Найбольшае распаўсюджаньне на атамных электрастанцыях атрымалі наступныя мадэлі:

Прынцып дзеяньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Схема работы энэргетычнага вода-вадзянога атамнага рэактару. Цеплыня ад рэактару спачатку перадаецца вадзе першага контуру, потым — праз цеплаабменьнік (парагенэратар) — вадзе другога контуру. Пры гэтым ціск у другім контуры меншы за першы (адпаведна і меншая тэмпэратура кіпеньня), таму вада ў ім ня толькі награецца, але й выпарваецца. Пасьля чаго атрыманая пара выкарыстоўваецца для атрыманьня энэргіі.

У корпусе рэактару разьмешчаны цеплавыдзеляючыя зборкі, якія запоўнены цеплавыдзеляючымі элемэнтамі, у якіх разьмешчана ядзернае паліва. Вада праходзіць паміж імі і за кошт ядзернай энэргіі награецца. Пры гэтым вада выконвае ролю запавольніка нэўтронаў (зьніжае хуткасьць нэўтронаў да такой, пры якой яны могуць узаемадзейнічаць з атамамі паліва, пры гэтым кінэтычная энэргія нэўтронаў пераходзіць у цеплавую), цепланосьбіта (адводзіць цеплавую энэргію ад рэактару) і адбівальніка (не дае нэўтронам пакінуць рэактар).

Вада ў рэактары можа знаходзіцца пад любым ціскам, у тым ліку і пры атмасфэрным. Але ў энэргетычных вода-вадзяных рэактарах неабходна выкарыстоўваць ваду пад вялікім ціскам (такім, пры якім яго тэмпэратура кіпеньня большая за максымальную тэмпэратуру пары у другім контуры, каб прадухіліць яе кіпеньне).

Перавагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • адмоўны тэмпэратурны каэфіцыент рэактыўнасьці: пры нечаканым павышэньні тэмпэратуры магутнасьць рэактару пачынае падаць, а не павышацца.
  • пры перадачы цеплыні праз парагенератар вада першага контуру не кантактуе з другім, дзякуючы чаму вада і пар там зьяўляюцца нерадыяактыўным, што павялічвае бясьпеку і зьмяншае выдаткі на будаўніцтва ахоўчых збудаваньняў у параўнаньні з аднаконтурнымі схемамі АЭС.
  • у якасьці цепланосьбіта першага контуру вада мае перавагі перад іншымі рэчывамі: яна танная, мае добрыя фізычныя якасьці, больш бясьпечная

Недахопы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • рэактар павінен вытрымліваць вялікі ціск першага контуру
  • неабходнасьць парагенэратара ўскладняе і ўдаражае канструкцыю
  • у большасьці рэактараў нельга замяніць паліва падчас працы, для гэтага неабходна спыняць рэактар

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]