Вату

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вату
Краіна Вануату
Падзел -
Код ISO-4217 VUV
Скарачэньне Vt
Сымбаль VT
Цэнтральны банк Reserve Bank of Vanuatu[d]
Увядзеньне ва ўжытак 1982
Папярэдняя валюта New Hebrides franc[d]
Абменны курс:
(Даляр ЗША (30.04.2008г.))
95,0

Вату (код ISO 4217: VUV) — афіцыйная валюта Вануату з 1982 года. Слова «вату» на адным з мясцовых моваў азначае «камень». Вату не дзеліцца на больш дробныя грашовыя адзінкі. У штодзённым жыцьці вату скарачаецца да «Vt». У 1982 годзе, пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Вануату, вату замяніла навагебрыдзкі франк. Адначасова вату выцесьніла з абарачэньня на тэрыторыі краіны і аўстралійскі даляр.