Васіль Кірыенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Васіль Кірыенка
Агульная інфармацыя
Дата нараджэньня 28 чэрвеня 1981 (42 гады)
Месца нараджэньня Рэчыца, Беларусь
Краіна Беларусь
Рост 1,83 м
Вага 71 кг
Спартовая інфармацыя
Клюб Team Sky
Спэцыялізацыя унівэрсал
Прафэсійныя клюбы
2006
2006
2007—2008
2009—2010
2011—2012
2013 — сёньняшні дзень
OTC Doors
Rietumu Bank
Tinkoff Credit Systems
Caisse d’Epargne
Team Movistar
Team Sky

Васі́ль Васі́левіч Кірые́нка (нарадзіўся 28 чэрвеня 1981 году, Рэчыца, Беларусь) — беларускі шашэйны і трэкавы раварыст, які выступае за каманду «Team Sky». Чэмпіён сьвету ў індывідуальнай гонцы з разьдзельным стартам 2015 году. Пераможца этапаў Джыра д’Італія і Вуэльты.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бронзавы прызэр чэмпіянату Эўропы 2003 году ў камандным і індывідуальным перасьледаваньні[1]. У прафэсійным пэлятоне стартуе з 2006 году. Трохразовы чэмпіён Беларусі ў гонцы з разьдзельным стартам(fr) (2002, 2005, 2006). У верасьні 2006 году заняў шостае места на чэмпіянаце сьвету па роварных гонках на шашы ў Зальцбургу[2]. У лістападзе фінішаваў першым на дыстанцыі скрэтчу ў першым этапе кубка сьвету ў Сыднэі[3].

Становіцца пераможцам 19 этапу Джыра д’Італія ў 2008 годзе[4], раней фінішаваў другім на 7-м і 14-м этапах[5]. У сакавіку 2008 году здабыў залаты мэдаль у гонцы па ачках на чэмпіянаце сьвету на роварным трэку ў Манчэстэры[6], але ў наступным годзе згубіў гэты тытул на карысьць аўстралійца Кэмэрана Мэера ў польскім Прушкаве[7]. Напрыканцы 2008 году Васіль Кірыенка заявіў пра падпісаньне двухгадовага кантракту з гішпанскай камандай «Caisse D'Epargne»[8].

У 2010 годзе Васіль Кірыенка заняў другое месца на дзясятым этапе «Тур дэ Франс», паказаўшы найлепшы рэзультат за ўсю гісторыю ўдзелу беларускіх раварыстаў у гэтым спаборніцтве[9].

3 сакавіка 2010 году фінішаваў 5-м на трэцім этапе роварнай шматдзёнкі «Вуэльта Мурсіі» і паводле вынікаў агульнага заліку заняў 10-е месца[10]. 5 красавіка 2011 году Васіль Кірыенка перамог у другім этапе шматдзёнкі «Тур краіны Баскаў»[11]. 12 верасьня 2013 году выйграў 18-ы этап «Вуэльты»[12]. 22 траўня 2015 г. перамог у 14-м этапе прэстыжнай роварнай шматдзёнкі «Джыра д’Італія»[13].

23 верасьня 2015 году выйграў індывідуальную гонку з разьдзельным стартам на чэмпіянаце сьвету, які праходзіў у ЗША[14].

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2016 году. У групавой роварнай гонцы ў форце Капакабана сышоў з дыстанцыі за 140 км да фінішу[15]. У гонцы з разьдзельным стартам заняў 17 месца.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Кириенко Василий Васильевич (рас.). Динамо. Праверана 6 красавіка 2011 г.
  2. ^ Василий Кириенко занял шестое место на чемпионате мира по велогонкам на шоссе. Naviny.by (22 верасьня 2006). Праверана 6 красавіка 2011 г.
  3. ^ Наталья Цилинская и Василий Кириенко выиграли гонки Кубка мира по велотреку в Сиднее. Naviny.by (18 лістапада 2006). Праверана 6 красавіка 2011 г.
  4. ^ Беларусі гоншчык Васіль Кірыенка стаў пераможцам 19-га этапа супервелагонкі «Джыра д’Італія».. Белтэлерадыёкампанія (30 траўня 2008). Праверана 6 красавіка 2011 г.
  5. ^ Белорус Василий Кириенко выиграл 19-й этап велогонки «Джиро д’Италия» (рас.). «Прессбол» (30 траўня 2008). Праверана 6 красавіка 2011 г.
  6. ^ Три медали и одно сотрясение (рас.). Naviny.by (31 сакавіка 2008). Праверана 6 красавіка 2011 г.
  7. ^ Василий Кириенко не смог защитить титул чемпиона мира в гонке по очкам (рас.). Naviny.by (26 сакавіка 2009). Праверана 6 красавіка 2011 г.
  8. ^ Василий Кириенко будет выступать за испанскую команду Caisse D'Epargne (рас.) naviny.by Праверана 6 красавіка 2011 г.
  9. ^ Василию Кириенко не хватило мгновения для победы на этапе «Тур де Франс» (рас.) Naviny.by Праверана 6 красавіка 2011 г.
  10. ^ Васіль Кірыенка фінішаваў 5-м на трэцім этапе велашматдзёнкі "Вуэльта Мурсіі". Белтэлерадыёкампанія (3 сакавіка 2010). Праверана 6 красавіка 2011 г.
  11. ^ Кириенко победил на втором этапе велогонки «Тур страны Басков» (рас.). Naviny.by (5 красавіка 2011). Праверана 6 красавіка 2011 г.
  12. ^ Василий Кириенко выиграл 18-й этап «Вуэльты» (рас.)
  13. ^ Беларускі гоншчык перамог на этапе роварнай шматдзёнкі «Джыра д’Італія» — Belarus Today 23 мая 2015 г.
  14. ^ Василий Кириенко выиграл индивидуальную гонку с раздельным стартом на чемпионате мира в Ричмонде (рас.)
  15. ^ Кірыенка паваліўся і сышоў з дыстанцыі за 140 км да фінішу, Наша Ніва