Вадамёт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вадамётныя пажарныя машыны

Вадамёт — шматфункцыянальная прылада, прызначаная для выкіду струменю вады пад вялікім ціскам на пэўную адлегласьць. Існуюць розныя спосабы ягонага выкарыстаньня.

Проціпажарная абарона[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вадамётны пажарны катэр

Водныя гарматы, называныя лафетнымі стваламі (звычайна ўсталёўваюцца на пажарных аўтамабілях, цягніках, катэрах) выкарыстоўваюць для тушэньня пажараў у цяжкадаступных месцах, у шматпавярховых будынках.

Паліцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вадамёт украінскага Міністэрства ўнутраных справаў

Паліцыя выкарыстоўвае вадамёты (звычайна ўсталёўваныя на адмысловых аўтамабілях) для разгону натоўпу падчас масавых хваляваньняў. Упершыню такія аўтамабілі былі ўжытыя ў Нямеччыне на пачатку 1930-х[1].

Горная справа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Водныя гарматы, называныя гідраманіторамі, ужываюць для здабычы карысных выкапняў шляхам разбурэньня і змыву горных пародаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Фёдор Лапшин. (2007) Водяное охлаждение (рас.). Авторевю. Праверана 20 студзеня 2014 г.