Біямаса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Біямаса — сукупная маса расьлінных і жывёльных арганізмаў, якія прысутнічаюць у біягеацэнозе у момант назіраньня.

У энэргетыцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Біямаса — шостая паводле запасаў з даступных у сучаснасьці (2008) крыніцаў энэргіі пасьля гаручых сланцаў, урану, вугалю, нафты і прыроднага газу. Прыблізна біямаса Зямлі ацэньваецца ў 2,4*1012 тон.

Біямаса — пятая паводле прадукцыйнасьці аднаўляльная крыніца энэргіі пасьля прамой сонечнай, ветравай, гідра- і геатэрмальнай энэргіі. Штогод на Зямлі ўтвараецца каля 170 млрд т. першаснай біялягічнай масы і прыблізна той жа аб’ём разбураецца.

Біямаса — найбуйнейшы паводле выкарыстаньня ў сусьветнай гаспадарцы аднаўляльны рэсурс (больш 500 млн т.у.п./год). Біямаса ўжываецца для вытворчасьці цеплыні, біяпаліва. Асноўная частка паліўнай біямасы (да 80%), гэта галоўным чынам драўніна, якая ўжываецца для ацяпленьня жыльля і гатаваньня ежы ў краінах, што разьвіваюцца.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2012 год біямаса ў выглядзе драўняных трэсак была найтаньнейшым палівам для вытворчасьці цяпла ў Беларусі. Вытворчасьць гігакалёрыі цяпла з драўняных трэсак каштавала 370 беларускіх рублёў (4,42 цэнта), тады як з прыроднага газу — 498 рублёў (5,95 цэнта; на 34% даражэй)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Барыс Пракопчык. Мясцовая альтэрнатыва «газавай трубе» // Зьвязда : газэта. — 19 чэрвеня 2012. — № 116 (27231). — С. 1, 2. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]