Бітва пры Вэстэрніцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бі́тва пры Вэ́стэрніцы (па-нямецку: Wisternitz, па-чэску: Vestonice) адбылася 5 жніўня 1619 году паміж багемскімі пратэстантамі і імпэрскімі сіламі пад камандаваньнем Дамп’ера. Бітва скончылася перамогай чэхаў. Бітва зьяўляецца адной з падзеяў Трыццацігадовай вайны.

Горад Чэске-Будзеёвіцы быў адным з трох гарадоў, якія заставаліся адданымі Імпэратару пасьля праскіх падзеяў. Пасьля паразы пры Саблатэ чэхі былі вымушаныя зьняць аблогу гэтага гораду. 15 чэрвеня 1619 году Гогенлое адступіў у Сабеслаў, дзе чакаў падмацаваньні ад графа Турна.

Пасьля ўсталяваньня кантролю над моцнымі пунктамі паўднёвай Багеміі Бюкуа паслаў атрад Дамп’ера ў Маравію, якая прыняла бок мяцежнікаў. Аднак Дамп’ер атрымаў паразу пры Вэстэрніцы, якая пакінула Маравію ў лягеры мяцежнікаў.