Бітва пад Мірам (1812)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бітва пад Мірам
Дата: 10 ліпеня 1812
Месца: Мір, Беларусь
Вынік: параза польскай дывізіі
Супернікі
Варшаўскае княства Расейская імпэрыя
Камандуючыя
Аляксандар РажнецкіМацьвей Платаў
Колькасьць
3000 жаўнераў9000 жаўнераў і 12 гарматаў
Страты
каля 1000 чалавек?

Бітва пад Мірам адбылася 10 ліпеня 1812 року падчас напалеонаўскіх войнаў.

Дывізія польскай кавалерыі генэрала Аляксандра Ражнецкага лікам 3000 жаўнераў маршыравала ў авангардзе францускага корпусу Лятур-Мабура (IV рэзэрвовы корпус кавалерыі). Калі Ражнецкі заўважыў набліжаючыхся расейцаў, няслушна ацаніў іхнія сілы і вырашыў атакаваць. Аказалася, што расейскі корпус генэрала Мацьвея Платава налічваў 9000 жаўнераў і 12 гарматаў. Атака на праціўніка, які меў колькасную перавагу, прынесла паразу польскай дывізіі, страты якой склалі каля траціны асабовага складу. Перамога, атрыманая корпусам Платава, стрымала на пэўны час наступ францускага войска і дала расейцам час на высоўваньне сваіх войскаў да Бабруйску.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Mała Encyklopedia Wojskowa. — Wydanie I. — Warszawa: Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, 1967. — Т. 1.