Бітва на Марне (1918)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бітва на Марне (1918)
Дата: 15 ліпеня — 6 жніўня 1918
Месца: рака Марна каля Парыжа
Вынік: перамога саюзьнікаў
Супернікі
Сьцяг Францыі Францыя
Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Сьцяг ЗША ЗША,
Сьцяг Італіі Італія
Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935)Нямецкая імпэрыя
Камандуючыя
Сьцяг Францыі Фэрдынанд ФошСьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935)Эрых Людэндорф
Колькасьць
44 францускія дывізіі,
8 амэрыканскіх дывізіяў,
4 брытанскія дывізіі,
2 італьянскія дывізіі,
408 цяжкіх гармат, 360 палявых батарэяў
52 італьянскія дывізіі,
609 цяжкіх гармат, 1047 палявых батарэяў
Страты
Францыя — 95 165 забітымі й параненымі,
Вялікабрытанія — 16 552 забітымі й параненымі
ЗША — 12 000 забітымі й параненымі
139 000 забітымі й параненымі, 29 367 палоннымі

Бітва на Марне (2-я Бітва на Марне) (15 ліпеня — 6 жніўня 1918) — вялікая бітва між нямецкімі й англа-францускімі войскамі на рацэ Марна пад час Першай Сусьветнай вайны, якая скончылася паразай немцаў. Апошні наступ немцаў пад час вайны. Бітва прайграная немцамі пасьля контрнаступу французаў.

Пасьля няўдалага вясеньняга наступу Эрых Людэндорф (начальнік штабу нямецкага войска) меркаваў, што атака праз Фляндрыю дазволіць нанесьці значныя страты Брытанскаму экспэдыцыйнаму корпусу, які на той момант зьяўляўся найбольш магутнай сілай Антанты на заходнім фронце. Дзеля выцягваньня саюзьнікаў з Бэльгіі, Людэндорф плянаваў вялікую атаку ў райне Марны, якая б адцягнула ўвагу.

Бітва пачалася 15 ліпеня, калі 23 нямецкія дывізіі 1-й і 3-й арміі пад кіраўніцам Фрыца фон Бялова і Карла фон Айнэма напалі на 4-ю францускую армію пад кіраўніцтвам Гэнры Горанда на ўсход ад Рэймса. У гэты самы час 17 дывізіяў 7-й нямецкай арміі пры падтрымцы 8-й атакавалі 6-ю францускую армію на захад Рэймса. Людэндорф спадзяваўся падзяліць сілы французаў.

На дапамогу французам прыйшлі амэрыканскія войскі (85 тысячаў чалавек) і Брытанскі экспэдыцыйны корпус. Нямецкая атака на ўсход ад Рэймсу была спынена ў той самы дзень, але на захадзе нямецкае войска зламіла супраціў 6-й францускай арміі й прасунулася на 15 км. Наступ на гэтым адцінку быў спынены 17 ліпеня аб’яднанымі намаганьнямі Францыі, Вялікабрытаніі, ЗША і Італіі.

Пасьля прыпыненьня нямецкага наступу Фэрдынанд Фош (які камандываў аб’яднанымі сіламі саюзьнікаў) загадаў контрнаступаць. 18 ліпеня, 24 францускія дывізіі пры падтрымцы саюзьнікаў (у тым ліку 8 дывізіяў ЗША і 350 танкаў) атакавалі выступ, які стварыўся на лініі фронту. Контратака была пасьпяховаю: 10-я і 6-я арміі прасунуліся на 8 км, у гэты час як 5-я і 9-я арміі атакавалі немцаў на захадзе. 20 ліпеня нямецкае камандаваньне загадала адыходзіць. Немцы вярнуліся на зыходныя пазыцыі, што займалі да вясеньняга наступу. Да 6 жніўня контратака саюзьнікаў сьціхла, бо немцы замацаваліся на старых пазыцыях.

Гэтая бітва пацягнула за сабою адмову ад пляну наступа на Фляндрыю і сталася першаю перамогаю са стадзённага наступу Антанты, які скончыў вайну.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]