Біма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Біма Ружанскай сынагогі

Біма (па-габрэйску: בימה), тэва (па-габрэйску: תבה) — месца на ўзвышэньні ў цэнтры сынагогі, збудаванае ў форме намёту, альтанкі з балюстрадай або кратамі і балдахінам, ці ў форме каплічкі з дахам у форме купалу зь ліхтаром. Унутры знаходзіцца стол для чытаньня Торы і прарокаў. У сынагогах сяфардзкіх традыцыяў біма служыць таксама як катэдра, зь якое кантар чытае малітвы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бімасховішча мультымэдыйных матэрыялаў