Бізун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скураны дзевяціхвастовы бізун («кошка»). Даляравая банкнота прыведзеная для параўнаньня памераў.

Бізун — прылада для цялеснага пакараньня. У найболей агульным выпадку ўяўляе сабой некалькі (часьцей за ўсё — ад двух да дзевяці) плеценых хвастоў са скуры ці іншага матэрыялу, аб’яднаных дзяржаньнем. Цялесныя пакараньні пры дапамозе бізуна (лупцаваньне, порка) былі распаўсюджаныя цягам усёй чалавечае гісторыі. Варыянтам бізуна зьяўляецца канчук.