Бэрыслаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэрыслаў
укр. Берислав
Царква
Царква
Герб Бэрыслава Сьцяг Бэрыслава
Дата заснаваньня: 1784
Былыя назвы: Сьвятога Яна, Вітаўтава Мытніца
Краіна: Украіна
Вобласьць: Хэрсонская
Раён: Бэрыслаўскі
Плошча: 9,11 км²
Насельніцтва
колькасьць: 12 720 чал. (2017)[1]
шчыльнасьць: 1396,27 чал./км² (2017)
нацыянальны склад: украінцы — 89,4%, расейцы — 8,7%, цыганы — 0,5%, беларусы — 0,4% (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380 5546
Паштовы індэкс: 74300
Нумарны знак: BT, НТ / 22
Геаграфічныя каардынаты: 46°50′0″ пн. ш. 33°25′0″ у. д. / 46.83333° пн. ш. 33.41667° у. д. / 46.83333; 33.41667Каардынаты: 46°50′0″ пн. ш. 33°25′0″ у. д. / 46.83333° пн. ш. 33.41667° у. д. / 46.83333; 33.41667
Бэрыслаў на мапе Ўкраіны
Бэрыслаў
Бэрыслаў
Бэрыслаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бэрысла́ў (па-ўкраінску: Берислав) — места ў Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Дняпры, на правым беразе Кахоўскага вадасховішча. Адміністрацыйны цэнтар Бэрыслаўскага раёну. Знаходзіцца за 75 км ад Хэрсону і за 12 км ад чыгуначнай станцыі Казацкая. Аўтамабільныя дарогі зьвязваюць места з Новай Кахоўкай і Хэрсонам.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замак Сьвятога Яна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Сьвятога Яна

У XIV—XV стагодзьдзях тэрыторыя сучаснага Бэрыслава ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага. На пераправе праз Дняпро знаходзілася літоўская мытня, вядомая пад назвай Вітаўтава Мытніца.[2]

Паводле найбольш распаўсюджанай навуковай вэрсіі, менавіта тут у 1398 року вялікі князь Вітаўт збудаваў мураваны памежны замак Сьвятога Яна.[3]

Напрыканцы XV стагодзьдзя гэтую тэрыторыю захапілі крымскія татары, Вітаўтавыя мытня й замак былі зруйнаваныя.

Газы-Кермэн[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аблога Газы-Кермэна, 1695

Новыя турэцкія валадары ўзьвялі тут цьвердзь Газы-Кермэн (па-крымскататарску: Ğazı Kermen; па-асманску: غازى كرمان, Gazi Kirmân), што перакладаецца з турэцкай як «Дзявочая фартэцыя». Цьвердзь зьяўлялася перашкодай для казацкіх чаек, якія плылі ўніз па Дняпры.

У 1695 року пасьля працяглай аблогі фартэцыю здабылі казацкія палкі гетмана Івана Мазэпы. Даўняя запароская назва Бэрыслава — Таванская Пераправа.

Бэрыслаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1775—1783 роках, па ўваходжаньні гэтых зямель у склад Расейскай імпэрыі, Казыкермэн быў цэнтрам Казыкермэнскага павету. У 1784 року на рэштках турэцкай фартэцыі быў закладзены Бэрыслаў.

Разьмешчаны пры пераправе на шляхі ў Крым, Бэрыслаў ў першай палове XIX стагодзьдзя зрабіўся значным перавалачным пунктам на Дняпры. Места набыла вялікае значэньне ў гандлі хлебам паміж Цэнтральнай Украінай і Крымам.

Ад 1919 року ў Бэрыславе замацавалася савецкая ўлада. З 26 жніўня 1941 па 13 сакавіка 1944 року места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

З 1991 року Бэрыслаў у складзе незалежнай Украіны.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэрыслаў мае разьвітую прамысловасьць: мэханічны, масла-сырыробны заводы, прамкамбінат (вытворчасьць цэглы, дахоўкі і інш. будаўнічых матэрыялаў), харчкамбінат.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каля Бэрыслава знаходзяцца важныя аб’екты ўкраінскай культурнай спадчыны — Каменская Сеч, магіла кашавога атамана Косьці Гардзіенкі, Грыгорые-Бізюкоў манастыр ды рэшткі фартэцыі Цягін. У самім месьце захавалася драўляная Сьвята-Ўвядзенская царква (1725)

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва
1897 1959 1970 1979 1989 2001 2017
12 149 10 507 14 587 16 337 17 523 15 455 12 720

Мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская мова расейская
89,53% 10,11%

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України» на 1 січня 2017 року (PDF(zip)  (укр.)
  2. ^ Я. Н. Бичевая, В. А. Камкин, В. П. Устиненко. Берислав // История городов и сел Украинской ССР: В 26 т. Херсонская область / АН УССР. Ин-т истории; Гл. редкол.: П. Т. Тронько (пред.) и др. — К.: Гл. ред. Укр. сов. энцикл. АН УССР, 1983.
  3. ^ Александр Скороход. Топонимика родного края. Бериславский район // Гривна-СВ № 28 (139) 10.07.2004. С. 6

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • История городов и сел Украинской ССР: В 26 т. Херсонская область / АН УССР. Ин-т истории; Гл. редкол.: П. Т. Тронько (пред.) и др. — К.: Гл. ред. Укр. сов. энцикл. АН УССР, 1983. — 667 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэрыслаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў