Бэн Чыфлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэн Чыфлі

Джозэф Бэнэдыкт Чыфлі (па-ангельску: Joseph Benedict Chifley; 22 ліпеня 1885 — 13 чэрвеня 1951) — аўстралійскі палітык і 16-ы прэм’ер-міністр Аўстраліі, быў адным з найбольш уплывовых прэм’ер-міністраў Аўстраліі. Сярод дасягненьняў яго ўрада былі пасьляваеньнае іміграцыйнае заканадаўства, увядзеньне аўстралійскага грамадзянства ў 1949, стварэньне нацыянальных авіяліній TAA, увядзеньне сыстэмы сацыяльнай абароны для беспрацоўных і стварэньне спэцслужбы Australian Security Intelligence Organisation (ASIO). У часе яго паўнамоцтваў быў праведзены адзін зь некалькіх пасьпяховых рэфэрэндумаў па зьмяненьні Аўстралійскай канстытуцыі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэн Чыфлісховішча мультымэдыйных матэрыялаў