Бэйрут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэйрут
араб. بيروت
Бэйрут
Герб Бэйруту Сьцяг Бэйруту
Першыя згадкі: 15 ст. да н. э.
Краіна: Лібан
Мугафаза: Бэйрут
Мэр: Білаль Хамад
Плошча: 85 км²
Насельніцтва (2007)
колькасьць: 1 250 000 чал.
шчыльнасьць: 14 705,88 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 01
Геаграфічныя каардынаты: 33°53′13″ пн. ш. 35°30′47″ у. д. / 33.88694° пн. ш. 35.51306° у. д. / 33.88694; 35.51306Каардынаты: 33°53′13″ пн. ш. 35°30′47″ у. д. / 33.88694° пн. ш. 35.51306° у. д. / 33.88694; 35.51306
Бэйрут на мапе Лібану
Бэйрут
Бэйрут
Бэйрут
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.beirut.gov.lb/

Бэйру́т (па-арабску: بيروت‎, Bayrūt) — сталіца і самы вялікі горад Лібану, разьмяшчаецца ва ўсходняй частцы краіны. Налічвае каля 1,5 млн жыхароў, у асноўным арабаў. Ранейшыя назвы: Біруту, Бэрутас.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бэйрут быў заснаваны фінікійцамі. Успаміны аб горадзе датуюцца XV стагодзьдзем да н. э. З 15 году н. э. горад быў заваяваны Рымскай імпэрыяй. З 630 да 1110 году горад знаходзіўся пад уладай арабаў. У 1110—1291 гадах крыжацкая крэпасьць, пазьней турэцкая.

У ХІХ стагодзьдзі Бэйрут стаў культурным цэнтрам арабскага сьвету. У гэты ж час горад атрымаў значнае гаспадарчае разьвіцьцё ў выніку гандлю аксамітам, які выраблялі ў мясцовых гарах. Падчас францускай акупацыі былі пабудаваны сучасны порт і чыгунка да Дамаску і Алепа.

У 1943 годзе Бэйрут стаў сталіцай незалежнага Лібану і заставаўся культурным і фінансавым цэнтрам Блізкага Ўсходу да грамадзянскай вайны ў 1975 годзе. Падчас канфлікту горад быў падзелены паміж мусульманамі, якія жывуць у заходняй частцы і хрысьціянамі ўсходняй часткі.

Пасьля грамадзянскай вайны горад пачаў адбудоўвацца, але падчас канфлікту з Ізраілем, горад быў адной з мэтаў бамбардзіровак.

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Бэйруце ёсьць міжнародны аэрапорт, чыгунка да Трыпалі, Дамаску і Хайфы.