Бурундыйскі франк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бурундыйскі франк
Краіна Бурундзі
Падзел сантым
Код ISO-4217 BIF
Скарачэньне FBu
Сымбаль FBu і FBu
Цэнтральны банк Bank of the Republic of Burundi[d]
Увядзеньне ва ўжытак 1964
Абменны курс:
(23 студзеня 2008)
1137,05 (за 1 даляр ЗША)
Галерэя выяваў у Вікісховішчы

Бурунды́йскі франк (код ISO 4217: BIF) — афіцыйная валюта Бурундзі. Ён дзеліцца на 100 сантымаў, але на самой справе сантымы ніколі не выкарыстоўваліся. Толькі, калі ў Бурундзі выкарыстоўваўся Франк Бэльгійскага Конга ўжываліся сантымы.

Франк ужываўся ў якасьці бурундыйскай валюты з 1916 году, калі Бэльгія атрымала былую нямецкую калёнію. У гэты час Франк Бэльгійскага Конга замяніў Нямецкую Ўсходнеафрыканскую рупію. У Бурундзі валюта Бэльгійскага Конга ўжывалася да 1960 году, калі яе замяніў Руандыйскі і Бурундыйскі франк. Уласная валюта была ўведзеная ў 1964 годзе.

У наш час існуюць пляны ўвядзеньня агульнай валюты: Усходнеафрыканскага шылінга, для пяці краінаў Ўсходнеафрыканскага Зьвязу ў 2009 годзе.