Будапэшцкі ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Будапэшцкі ўнівэрсытэт
Eötvös Loránd Tudományegyetem (ELTE)[1]
Лінгвістычны факультэт на беразе Дунаю
Лінгвістычны факультэт на беразе Дунаю
Выява лягатыпу
Лягатып
па-лацінску: Universitas Budapestinensis de Rolando Eötvös nominata
Заснаваны 1635 (389 гадоў таму)
Тып грамадзкі
Рэктар Прафэсар, доктар
Мэзэй Барна
Факультэтаў 8
Колькасьць пэрсаналу 1500
Колькасьць студэнтаў каля 30 000
Месцазнаходжаньне
Горад Будапэшт
Краіна Вугоршчына
Кампус гарадзкі
Знаходзіцца ў складзе Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў, Куімбрская група, Утрэхцкая сетка
Вэб-сайт www.elte.hu

Будапэшцкі ўнівэрсытэт (Унівэрсытэт імя Ло́ранда Э́твэша) — найбуйнейшы ўнівэрсытэт Вугоршчыны.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1635 годзе ў Трнаве (сучасная Славаччына) кардынал Пэтэр Пазмань заснаваў унівэрсытэт з двума факультэтамі — вольных мастацтваў і тэалёгіі. У 1667 годзе быў створаны юрыдычны факультэт. У 1777 годзе ўнівэрсытэт з Трнавы быў пераведзены ў Буду, а ў 1784 годзе — у Пэшт. Да 1844 году выкладаньне ва ўнівэрсытэце вялося на лацінскай мове. З 1895 году ва ўнівэрсытэце атрымалі магчымасьць навучацца й жанчыны. У 1921—1950 унівэрсытэт насіў імя свайго заснавальніка Пэтэра Пазманя, а ў 1950 годзе быў названы ў гонар фізыка Лоранда Этвэша.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Факультэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пачатак 2011 году існуюць 8 факультэтаў:

  • Факультэт права й палітычных навук
  • Факультэт сацыяльных навук
  • Факультэт гуманітарных навук
  • Факультэт прыродазнаўчых навук
  • Факультэт інфарматыкі
  • Факультэт адмысловага навучаньня
  • Факультэт пэдагогікі й псыхалёгіі
  • Факультэт пэдагогікі пачатковай школы

Беларусістыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларуская мова выкладаецца з 1994 году загаднікам катэдры ўсходнеславянскай і балканскай філялёгіі Андрашам Золтанам і мовазнаўцамі зь Берасьцейскага ўнівэрсытэту (Беларусь). З 2005 году беларускую мову выкладае дацэнтка Ларыса Станкевіч. Разам з Жужай Каціч яна выдала вугорскамоўны падручнік «Дваццаць сустрэч зь Беларусьсю» (2006) і «Вугорска-беларускі слоўнік» (2007)[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]