Будапэшцкі мэмарандум

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Будапэшцкі мэмарандум
Тып дамовы міжнародная
Падпісаная 5 сьнежня 1994
 ·  месца Будапэшт
Набыла моц з моманту падпісаньня
 ·  умовы наўзамен адмовы ад ядзернага статусу Беларусі і Ўкраіны гарантуе сувэрэнітэт Беларусі і Ўкраіны ад Расеі, ЗША, Вялікабрытаніі
Падпісанты А. Саньнікаў, Л. Кучма, Б. Ельцын, Дж. Мейджар, Б. Клінтан
Бакі Беларусь
Украіна
Расея
Мовы ангельская, беларуская, украінская, расейская
Тэкст у Вікікрыніцах:
uk:Будапештський меморандум

Будапэ́шцкі мэмара́ндум — міжнародныя дамовы аб гарантыі бясьпекі ў зьвязку з далучэньнем Беларусі[1] і Ўкраіны да «Дамовы аб непашырэньні ядзернай зброі», падпісаныя ў Будапэшце 5 сьнежня 1994 году паміж Беларусьсю, Украінай, ЗША, Расеяй і Вялікабрытаніяй аб «бязьядзерным статусе» Беларусі і Ўкраіны. Дамовы ўтрымоўваюць пункты, якія надаюць Беларусі і Ўкраіне гарантыі іх сувэрэнітэту і бясьпекі.

На момант падпіcаньня мэмарандуму Ўкраіна ня мела тэхнічных магчымасцяў абслугоўваць стратэгічную ядзерную зброю і зазнала вялізны міжнародны ціск[2]. У 1993 годзе Ўкраіна падпісала Лісабонскі пратакол да Дагавора аб стратэгічных наступальных ўзбраеньні (СНВ-1)[3].

Дзяржавы-падпісанты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Абавязнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле гэтага Мэмарандуму ЗША, РФ і Вялікабрытанія абавязаліся:

  • паважаць незалежнасьць, сувэрэнітэт і існыя дзяржаўныя граніцы Беларусі і Ўкраіны;
  • устрымлівацца ад пагрозы сілай і яе ўжываньня супраць тэрытарыяльнай цэласнасьці і палітычнай незалежнасьці Беларусі і Ўкраіны; ніякая іх зброя ніколі ня будзе выкарыстоўвацца супраць яе, акрамя мэт самаабароны або якім іншым спосабам у адпаведнасьці з статутам ААН;
  • устрымлівацца ад эканамічнага ціску, накіраванага на тое, каб падпарадкаваць сваім уласным інтарэсам рэалізацыю Беларусьсю і Ўкраінай правоў, уласьцівых іх сувэрэнітэту[4];
  • дамагацца з боку Рады Бясьпекі ААН неадкладных дзеяньняў з мэтай наданьня дапамогі Беларусі і Ўкраіне, калі яны стануць ахвярай акту агрэсіі або аб’ектам пагрозы агрэсіі з ужываньнем ядзернай зброі;
  • Не ўжываць ядзерную зброю супраць Беларусі і Ўкраіны, акрамя выпадку нападу на іх саміх, іхнія і падапечныя ім тэрыторыі, узброеныя сілы, іхніх саюзьнікаў;
  • Праводзіць кансультацыі ў выпадку ўзьнікненьня сытуацыі, якая закранае датычныя гэтых абавязаньняў пытаньні.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • У жніўні 2009 году Тарнопальская абласная рада дэпутатаў патрабавала разарваць Будапэшцкі мэмарандум у адказ на словы прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Мядзьведзева[5].
  • У жніўні 2009 году за перагляд Будапэшцкага мэмарандуму выступаў тагачасны прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка. У прыватнасьці, ён заявіў, што неабходна падпісаць двухбаковыя дамовы з краінамі-гарантамі і што паміж Украінай і ЗША такая замова ўжо заключаная[6].
  • У красавіку 2010 году намесьнік міністра замежных спраў Расеі Сяргей Рабкоў заявіў, што Расея пацьвяджае гарантыі Ўкраіне, зафіксаваныя ў Будапэшцкім мэмарандуме[7].
  • Па зьяўленьні ахвяраў Эўрамайдану, затрыманьня «ня ўкраінскіх» снайпэраў у Кіеве афіцыйна прызнана дачыненьне спэцслужбы Расейскай Фэдэрацыі ў арганізацыі дэстабілізацыі ва Ўкраіне, якія стралялі ў дзяржаўных службоўцаў МУС Украіны і ў цывільных мітынгоўцаў[8][9][10][11]. Падпісант дадзенай дамовы Расейская Фэдэрацыя адкрыта парушыла Будапэшцкі мэмарандум, і 1 сакавіка 2014 г. стала на шлях ваеннага ўварваньня ў сувэрэнную дзяржаву Ўкраіну, суб’ект міжнароднага права[12][13][14][15][16].
  • 4 красавіка 2023 году ў інтэрвію «Радыё і тэлебачаньню Ірляндыі» былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан заявіў: «Я адчуваю асабістаю датычнасьць, таму што я прымусіў іх (Украіну) пагадзіцца на адмову ад ядзернай зброі. І ніхто зь іх ня верыць, што Расея пайшла б на гэта (уварваньне), калі б Украіна ўсё яшчэ мела сваю зброю»[17].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Будапэшцкі мэмарандум не ўратуе ні Ўкраіну, ні Беларусь, Радыё Свабода, 6 сакавіка 2014 г.
  2. ^ Кравченко, В. (4 сьнежня 2009) Будапештська броня (укр.). Дзеркало тижня.
  3. ^ Штогрін, І. (2 чэрвеня 2011) Україна без’ядерна/ядерна (укр.)
  4. ^ Чи вдосконалять Будапештський Меморандум? (укр.). Журнал Верховної Ради України «Віче» (4 лістапада 2009).
  5. ^ Тернопільська облрада вимагає розірвати Будапештський меморандум (укр.). korrespondent.net (28 жніўня 2009).
  6. ^ Ющенко готовий повернути Україні ядерний статус (укр.). Обозреватель (1 верасьня 2009).
  7. ^ Россия подтвердила гарантии безопасности Украины за отказ от ядерного оружия (рас.)
  8. ^ На Майдані з офіцера під час штурму зірвали шеврон із двоголовим орлом (укр.). Тиждень.ua (20 лютага 2014).
  9. ^ В «УДАРе» заявляют о задержании снайпера, стрелявшего в протестующих (рас.). сайт «LB.ua» (21 лютага 2014).
  10. ^ У готелі «Україна» затримали ще одного снайпера — ЗМІ (укр.). ТСН (21 лютага 2014).
  11. ^ Богословская: есть видео, где мужчина в форме «беркутовца» стреляет по Майдану и силовикам (рас.). сайт «LB.ua» (21 лютага 2014).
  12. ^ Яценюк просит страны Будапештского меморандума гарантировать целостность Украины (рас.). Українська правда (27 лютага 2014).
  13. ^ Совет Федерации единодушно проголосовал за введение войск в Украину, позволив Путину действовать «в легитимном поле» (рас.)
  14. ^ Совет Федерации одобрил введение войск РФ на Украину (рас.)
  15. ^ Совет Федерации проголосовал за ввод Вооруженных сил России на Украину (рас.). РБК (1 сакавіка 2014).
  16. ^ Совет Федерации проголосовал единогласно о вынесении вопроса о вводе войск РФ в Украину до стабилизации положения (рас.)
  17. ^ Біл Клінтан пашкадаваў, што заахвоціў Украіну адмовіцца ад ядзернай зброі // Беларуская служба Радыё «Свабода», 5 красавіка 2023 г. Праверана 18 чэрвеня 2023 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]