Брамнік (хакей)
Бра́мнік у хакеі — гулец, асноўнай задачай якога на пляцоўцы ёсьць абарона брамы ад трапляньня ў яе шайбы. Звычайна брамнік гуляе ў ці побач з зонай, якая называецца брамніцкай пляцоўкай. Каб звузіць вугал абстрэлу брамы, ён трымаецца на краі пляцоўкі. Дзеля абароны ад удараў шайбы брамнік носіць адмысловае адзеньне, адрознае ад усіх астатніх гульцоў. Брамнікі — адныя з найбольш каштоўных гульцоў на пляцоўцы, паколькі іхняе майстэрства можа вырашыць вынік гульні. Кожная каманда можа мець на пляцоўцы толькі аднаго брамніка.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Брамнік (хакей) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў