Брагінка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Брагінка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Пракісель
Вусьце Кіеўскае вадасховішча
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць і Кіеўская вобласьць
Даўжыня 179 км
Плошча басэйну 2778 км²

Бра́гінка — рака ў Беларусі, раней была левым прытокам Прыпяці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Гомельскай вобласьці. Даўжыня 179 км. Плошча вадазбору 2778 км².

На рацэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па рэгулявальных працах — пракопваньні каналаў, якія пачалі адводзіць ваду ў Дняпро, раку падзяляюць на 3 самастойныя аб′екты — Верхнюю, Сярэднюю і Ніжнюю Брагінку. Увесь іх вадазбор на Гомельскім Палесьсі. Асноўны прыток — рака Несьвіч. Даліна пераважна невыразная. Абалона нізкая, забалочаная, шырынёй 0,5—1 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Шырыня ў межань Брагінкі Верхняй 8—14 м. Сярэдняй і Ніжняй 15—30 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе сьнежня, крыгалом у канцы сакавіка[1].

Брагінка Верхняя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цячэ ад вытоку (за 0,5 км на 3 ад вёскі Пракіселю) да вытоку Дзяржаўнай канавы і далей да ўтоку ў Дняпро (Рэчыцкі, Лоеўскі і Брагінскі раёны, даўжыня 76 км, плошча вадазбору 1390 км²).

Брагінка Сярэдняя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цячэ ад вытоку Дзяржаўнай канавы (за 2 км на поўдзень ад вёскі Гарадзішча) да вытоку канала Івераўкі (другая назва — канава Марозаўка) і далей да ўтоку ў Дняпро (Брагінскі раён, даўжыня 55 км, плошча вадазбору 460 км²).

Брагінка Ніжняя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цячэ ад вытоку канала Івераўка да ўтоку ў Кіеўскае вадасховішча ў межах Украіны (Брагінскі раён, даўжыня 36,5 км, плошча вадазбору 928 км²).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 72.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1