Белыя ночы (аповесьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Белыя ночы
Белые ночи
Жанр: аповесьць
Аўтар: Фёдар Дастаеўскі
Мова арыгіналу: расейская
Год напісаньня: 1848
Публікацыя: 1848
Вікікрыніцы зьмяшчаюць поўны тэкст гэтага твору

«Бе́лыя но́чы» — аповесьць Фёдара Дастаеўскага.

Гісторыя стварэньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Белыя ночы» былі створаныя пісьменьнікам у верасьні-лістападзе 1848 году і ўпершыню апублікаваныя ў часопісе «Отечественные записки» (1848, № 12) з прысьвячэньнем сябру маладосьці А. Н. Пляшчэеву. Аповесьць носіць падзагаловак «Сэнтымэнтальны раман. З успамінаў летуценьніка». Эпіграфам да твора аўтар абраў словы Івана Тургенева зь верша «Цветок» (1843):

« …Ці быў ён створаны для таго, каб жа пабыць хаця б імгненьне, паблізу сэрцайка твайго?… »

Твор складаецца з шасьці главаў («Ноч першая», «Ноч другая», «Гісторыя Настачкі», «Ноч трэцяя», «Ноч Чацьвёртая», «Раніца»).

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аповесьць распавядае пра самотнага чалавека, летуценьніка, шчасьце якога так і ня зьдзейсьнілася. За выснову сюжэта ўзятае пачуцьцё каханьня, якое ўзьнікла паміж Летуценьнікам і Настачкай, якія пазнаёміліся белай ноччу, пры выпадковых абставінах. Каханьне было ўзаемнае да самага канца твору. Аднак Настачка, дзеля іншага каханага, кідае Летуценьніка і просіць прабачэньня за здраду ў напісаным лісьце. Галоўны герой прабачае яе, але ўсё роўна працягвае яе кахаць. Па хадзе сюжэтнае лініі ў ім будуць адбывацца перамены і яго разуменьне фантастычнага сьвету стане больш сапраўдным, чымся разуменьне рэальнага.

У творы таксама распавядаецца трагічная гісторыя Настачкі, якая ўсе свае ранейшыя гады пражыла разам са сваёй бабуляй, якая падабрала яе пасьля сьмерці бацькоў. Жылі на бабушкіну пэнсію. Увесь гэты час гераіня хацела ўцячы, але была вельмі ганарліваю і не магла вырашыцца на гэта, бо бабуля наўрад ці здолела б пражыць у поўнай самоце. Але ўсё зьмянілася, калі да іх прыехаў пастаялец. Насьця пакахала і зьбіралася ўехаць разам зь ім, аднак мужчына быў вельмі бедным і паабяцаў вярнуцца праз год. За гэты час яна раптоўна ўлюбляецца ў Летуценьніка і гэтак жа раптоўна ад яго сыходзіць.

Асноўныя пэрсанажы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Летуценьнік
  • Настачка
  • Бабушка
  • Жылец
  • Фёкла
  • Матрона

Прататыпам галоўнага героя «Белых начэй» — Летуценьніка — верагодна стаў А. Н. Пляшчэеў, якому Дастаеўскі прысьвяціў аповесьць.