Беларуская партыя працы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Беларуская партыя працы
Лідэр партыі Аляксандар Бухвостаў
Дата заснаваньня 1993
Распушчаная 2004
Штаб-кватэра Менск
Саюзьнікі і блёкі «Народная кааліцыя 5+», БНФ, АГП
Ідэалёгія сацыял-дэмакратычная, апазыцыйная
Колькасьць 1077 (2002)

Беларуская партыя працыпалітычная партыя ў Беларусі, якая знаходзілася ў апазыцыі да прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі. Лідэрам партыі быў Аляксандар Бухвостаў.

Мэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пабудова ў Рэспубліцы Беларусь дэмакратычнага грамадзянскага грамадзтва і стварэньне прававой дзяржавы на прынцыпах духоўнай, палітычнай і эканамічнай волі чалавека, дабрабыту, маральнасьці, сацыяльнай справядлівасьці і згоды грамадзян.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Беларуская партыя працы была заснаваная на ўстаноўчым зьезьдзе 25 лістапада 1993.

На парлямэнцкіх выбарах у Беларусі 2004 году, 13—17 кастрычніка, партыя ўваходзіла ў «Народную кааліцыю 5+», якая не атрымала месцаў у парлямэнце.

2 жніўня 2004 Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускую партыю працы.[1]

У 2009 годзе на аснове ліквідаванай партыі была створана Беларуская партыя працоўных.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]