Белалобая гусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Белалобая гусь
Белалобая гусь
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаЧатырохногія
КлясаПтушкі
ПадклясаНовападнябенныя
НадатрадPlacentalia
АтрадГусепадобныя
СямействаКачыныя
ТрыбаAnserini
РодAnser
ВідБелалобая гусь
Бінамінальная намэнклятура
Anser albifrons
Anser albifrons
Anser albifrons

Белалобая гусь (Anser albifrons) — птушка зь сямейства качак.

Агульная характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Белалобая гусь блізкая па зьнешнім выглядзе да шэрай гусі, але крыху драбнейшая. Яна мае бурую афарбоўку цела, жывот бялёсы з чорнымі плямамі, некаторыя пёры ў крылах таксама белыя. Дзюба ружовая. У аснове дзюбы белая пляма, за якое від і атрымаў назву. Маладыя асобіны белай плямы на ілбе і плям на жываце ня маюць. Маса белолобай гусі вагаецца ад 2 да 3,2 кг.

Распаўсюджаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Белалобая гусь гняздуе ў тундры Эўразіі, Грэнляндыі і Паўночнай Амэрыкі. Гусі з Эўропы зімуюць ля Міжземнага мора, Чорнага і Касьпійскага мораў. Ляціць таксама ў Сярэднюю Азію, Індыю, Кітай, Карэю і Японію.