Балотныя чарапахі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Балотныя чарапахі
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
КлясаПаўзуны
АтрадЧарапахі
ПадатрадСкрыташыйныя чарапахі
СямействаАмэрыканскія прэснаводныя чарапахі
РодБалотныя чарапахі
Бінамінальная намэнклятура
Emys

Балотныя чарапахі (Emys) — род прэснаводных чарапахаў.

Балотная чарапаха эўрапейская (E. orbicularis) жыве ў Паўночна-Заходняй Афрыцы і Азіі, Эўропе; зрэдку трапляецца на поўдні Беларусі. Амэрыканская балотная чарапаха (E. blandingi) жыве на паўночным усходзе ЗША і поўдні Канады.

Цела (даўжыня 15-25 см) укрыта касьцяным рагавым панцырам.

Жывуць у мелкіх, малапраточных вадаёмах, зімуюць на дне. Выходзяць на сушу. Кормяцца рачнымі бесхрыбетнымі, водарасьцямі, рыбай.

Палавой сьпеласьці дасягаюць у 6-8 гадоў. Адкладваюць 5-10 яец у ямку, якую самка капае на дне вадаёма.