Аўстрыйская школа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аўстрыйская школа (па-ангельску: Austrian school) — тэарэтычны кірунак у эканамічнай навуцы ў рамках маржыналізму.

Асноўныя становішчы Аўстрыйскай школы ў эканамічнай тэорыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асаблівасьці аўстрыйскай школы:

  • адмова ад выкарыстаньня матэматычных мэтадаў дасьледаваньняў;
  • крайні суб’ектывізм як характэрная рыса практычна ўсіх прадстаўнікоў школы;
  • акцэнт на вывучэньне псыхалягічных асаблівасьцяў паводзін спажыўцоў;
  • акцэнт на гетэрагеннасьць і яго часовую структуру капіталу пры вывучэньні макраэканамічных праблем, уключаючы вывучэньне прыроды грашовага цыклю.

Асноўныя прадстаўнікі Аўстрыйскай школы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя прадстаўнікі аўстрыйскай школы:

У СНД адным з прадстаўнікоў аўстрыйскай школы зьяўляўся Генадзь Лебедзеў (1957—2004), на сёньня — Барыс Львін, Юры Кузьняцоў, Вадзім Новікаў, у БеларусіЯраслаў Раманчук.

Сучаснае разьвіцьцё Аўстрыйскай школы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1982 году ў ЗША актыўна дзейнічае Інстытут Людвіга фон Мізэса (Ludwig von Mises Institute) у Обэрне, штат Алабама, які налічвае цяпер 275 навуковых супрацоўнікаў (research fellows). Інстытут штогод праводзіць летнюю школу Ўнівэрсытэт Мізэса (Mises University), канфэрэнцыю эканамістаў-дасьледчыкаў Аўстрыйскай школы (Austrian Scholars Conference), а таксама розныя тэматычныя сэмінары па грашовай палітыцы, гісторыі, палітычнай філязофіі. Выдаюцца новыя працы сучасных эканамістаў, якія працуюць у аўстрыйскай традыцыі, і перавыдаюцца працы «клясыкаў» (Людвіга фон Мізэса, Мюрэя Ротбарда і іншых).

Інстытут Людвіга фон Мізэса выдае штоквартальны навуковы часопіс па эканоміцы — Quarterly Journal of Austrian Economics. У штомесячным часопісе «Вольны рынак» (анг. The Free Market) аналізуюцца сучасныя эканамічныя і палітычныя пытаньні. Выдаецца таксама навуковы часопіс па палітычнай філязофіі — Journal of Libertarian Studies.

У 1996 годзе ў ЗША было арганізаванае Таварыства па разьвіцьці Аўстрыйскай эканамічнай школы (Society for the Development of Austrian Economics), якое налічвае цяпер больш за 100 чальцоў. Таварыства арганізуе некалькі сэкцыяў на штогадовай канфэрэнцыі Паўднёвай эканамічнай асацыяцыі (Southern Economic Association).

Матэрыялы, прысьвечаныя сучаснаму разьвіцьцю школы, публікуюцца ў часопісах The Review of Austrian Economics, Quarterly Journal of Austrian Economics[1] (інстытут Людвіга фон Мізэса).

З 2004 гады штогод у Празе «Лібэральны інстытут» арганізуе канферэнцыю Prague Conference on political Economy ў аўстрыйскай традыцыі.

Кнігапіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўныя працы эканамістаў Аўстрыйскай школы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Візэр Ф. Тэорыя грамадзкай гаспадаркі
  • Мізэс Л. Лібэралізм у клясычнай традыцыі.
  • Мізэс Л. Сацыялізм.
  • Мізэс Л. Тэорыя і гісторыя: Інтэрпрэтацыя сацыяльна-эканамічнай эвалюцыі.
  • Мізэс Л. Чалавечая дзейнасьць: Трактат па эканамічнай тэорыі
  • Хаек Ф. Індывідуалізм і эканамічны парадак

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўстрыйская школасховішча мультымэдыйных матэрыялаў