Аўдрыс Юозас Бачкіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кардынал Аўдрыс Юозас Бачкіс

Яго Эмінэнцыя кардынал Аўдрыс Юозас Бачкіс (па-летувіску: Audrys Juozas Bačkis; нарадзіўся 1 лютага 1937, Коўна, Летува) — летувіскі кардынал і ватыканскі дыплямат.

Сын летувіскага дыплямата Стасыса Антанаса Бачкіса й Онас Гільвідайтэ. Неўзабаве пасьля другое сусьветнае вайны й акупацыі Летувы войскамі СССР сям’я Бачкіса эмігравала з краіны. Навучаўся ў Францыі ў сэмінарыі Сьв. Сульпіцыя ў Ісі-дэ-Муліно, пазьней — у Рыме: скончыў Папскі Грыгарыянскі ўнівэрсытэт (вывучаў тэалёгію), Папскі Лятэранскі ўнівэрсытэт (абараніў доктарскую дысэртацыю па кананічным праве), Папскую Духоўную Акадэмію (вывучаў дыпляматыю). 18 сакавіка 1961 у Рыме прыняў капланскія пасьвячэньні, працаваў як душпастыр сярод летувіскіх эмігрантаў у ЗША. Ад 1964 на дыпляматычнай службе ў Ватыкане, быў сакратаром нунцыятуры ў Філіпінах (19641965), Коста-Рыцы (19651967), Турэччыне (19671970), Нігерыі (19701973).

Ад чэрвеня 1965 таемны шамбалян Папы Рымскага (ад 1968 «Капэлян Яго Сьвятасьці»). Ад 1973 пры Радзе Публічных справаў пры Дзяржсакратарыяце Ватыкану, м.ін. дэлегат Сьвятога Стальцу на канфэрэнцыі ААН у Вене ў 1975. Ад 1979 намесьнік сакратара Рады Публічных справаў.

Тытулярны біскуп Мэты, з пэрсанальным тытулам арцыбіскупа з 5 жніўня 1988. Нунцый у Нідэрляндах з 5 жніўня 1988 да 24 сьнежня 1991. Арцыбіскуп віленскі з 24 сьнежня 1991. Старшыня канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Летувы ў 19931999 і з 2003; у 19992003 віцэ-старшыня канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Летувы. Кардынал-сьвятар з тытулам царквы Nativita di Nostro Signore Gesu Cristo a Via Gallia з 21 лютага 2001. У кастрычніку 1999 браў удзел у правядзеньні Сьвятога Сыноду біскупаў у Ватыкане, прысьвечаным Касьцёлу ў Эўропе.

Апроч летувіскае, ведае італійскую, ангельскую й францускую мовы.

Аўдрыс Юозас Бачкіссховішча мультымэдыйных матэрыялаў