Арганізацыя па забароне хімічнай зброі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Арганізацыя па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) — міжнародная арганізацыя, створаная пры падтрымцы ААН 29 красавіка 1997 году, пасьля ўступленьня ў сілу Канвэнцыі аб забароне хімічнай зброі, адкрытай да падпісаньня ў студзені 1993 году. У 2013 годзе АЗХЗ узнагароджаная Нобэлеўскай прэміяй міру.

Галоўныя задачы — забесьпячэньне кантролю за выкананьнем забароны на выкарыстаньне хімічнай зброі, ліквідацыі яе запасаў, садзейнічаньне разьвіцьцю супрацоўніцтва ў галіне мірнай хіміі, дапамога дзяржавам у забесьпячэньні абароны ад хімічнай зброі, забесьпячэньне нераспаўсюджаньня хімічнай зброі.

Штаб-кватэра знаходзіцца ў Гаазе (Нідэрлянды).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арганізацыя па забароне хімічнай зброісховішча мультымэдыйных матэрыялаў