Арбацка-Пакроўская лінія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арбацка-Пакроўская лінія
Маскоўскі мэтрапалітэн
Пачатак працы 13 сакавіка 1938
Даўжыня, км 45,1
Колькасьць станцыяў 22
Вагонаў у складзе 8
Завантажаныя станцыі Шчоўкаўская
Наземныя часткі Міцінскі мэтрамост ды станцыі «Мякініна», «Кунцаўская», «Ізмайлаўская»
Электрадэпо ЦЧ-3 «Ізмайлава», ЦЧ-9 «Філі», ад 2013 году электрадэпо «Міціна»
Лінія на мапе гораду
Арбацка-Пакроўская лінія
Шчоўкаўская (станцыя мэтро) leer leer leer
Шчоўкаўская
Першамайская (станцыя мэтро, Масква) leer leer leer
Першамайская
Ізмайлаўская (станцыя мэтро, Масква) leer leer leer
Ізмайлаўская
Партызанская (станцыя мэтро, Масква) leer leer leer
Партызанская
Сямёнаўская (станцыя мэтро) leer leer leer
Сямёнаўская
Электразаводзкая (станцыя мэтро, Арбацка-Пакроўская лінія)
Электразаводзкая (станцыя мэтро, Вялікая кальцавая лінія)
leer leer
Электразаводзкая
Баўманская (станцыя мэтро) leer leer leer
Баўманская
Курская (станцыя мэтро, Арбацка-Пакроўская лінія)
Чкалаўская (станцыя мэтро)
Курская (станцыя мэтро, Кальцавая лінія)
leer
Курская
Плошча рэвалюцыі (станцыя мэтро)
Тэатральная (станцыя мэтро)
leer leer
Плошча рэвалюцыі
Арбацкая (станцыя мэтро, Арбацка-Пакроўская лінія)
Аляксандраўскі сад (станцыя мэтро)
Бібліятэка імя Леніна (станцыя мэтро)
Баравіцкая (станцыя мэтро)
Арбацкая
Смаленская (станцыя мэтро, Арбацка-Пакроўская лінія) leer leer leer
Смаленская
Кіеўская (станцыя мэтро, Арбацка-Пакроўская лінія)
Кіеўская (станцыя мэтро, Філёўская лінія)
Кіеўская (станцыя мэтро, Кальцавая лінія)
leer
Кіеўская
Парк Перамогі (станцыя мэтро, Масква)
Парк Перамогі (станцыя мэтро, Масква)
leer leer
Парк Перамогі
Славянскі бульвар (станцыя мэтро, Масква) leer leer leer
Славянскі бульвар
Кунцаўская (станцыя мэтро)
Кунцаўская (станцыя мэтро)
Кунцаўская (станцыя мэтро, Вялікая кальцавая лінія)
leer
Кунцаўская
Маладзёжная (станцыя мэтро, Масква) leer leer leer
Маладзёжная
Крылацкае (станцыя мэтро) leer leer leer
Крылацкае
Страгіно (станцыя мэтро) leer leer leer
Страгіно
Мякініна (станцыя мэтро) leer leer leer
Мякініна
Валакаламская (станцыя мэтро) leer leer leer
Валакаламская
Міціна (станцыя мэтро) leer leer leer
Міціна
Пятніцкая шаша (станцыя мэтро) leer leer leer
Пятніцкая шаша

Арба́цка-Пакроўская лінія (па-расейску: Арба́тско-Покро́вская ли́ния) — трэцяя (храналягічна — другая) і найдаўжэйшая лінія Маскоўскага мэтрапалітэну. Праходзіць з усходу на паўночны захад праз цэнтар гораду: станцыя «Плошча Рэвалюцыі» ёсьць адной з найбліжэйшых да Чырвонае плошчы й Крамлю. На схемах лінія пазначаецца сінім або цёмна-сінім колерамі.

Станцыя «Мякініна» ёсьць першай і на сёньняшні дзень адзінай станцыяй, цалкам разьмешчанай у Маскоўскае вобласьці (з 2012 году станцыя «Новакасіно» Калінінскае лініі толькі часткова разьмешчаная ў горадзе Рэўтаў).

Пасьля пабудовы ў 2009-м дзялянкі «Страгіно» — «Міціна» Арбацка-Пакроўская лінія стала найдаўжэйшай. Да гэтага такі тытул носіла Серпухоўска-Ціміразеўская, чыя працягласьць на сёньня саступае Арбацка-Пакроўскай каля 4 км.

Сярэднесуткавы пасажырапаток лініі ў 2012 годзе склаў 733 тыс. чалавек[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гісторыя будаўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Датай зьяўленьня лініі належыць, бадай што, лічыць 13 сакавіка 1938, калі новая дзялянка «Плошча Рэвалюцыі» — «Курская» была падлучаная да дзялянкі першае чаргі мэтро «Вуліца Камінтэрну» (цяпер «Аляксандраўскі сад») — «Кіеўская».

З мэтай паскарэньня будаўніцтва заплянаваныя станцыі «Хмяльніцкая» («Ільінскія вароты») й «Пакроўскія вароты» не былі пабудаваныя, пад іх былі толькі пакінутыя зачыны (просталінейныя дзялянкі тунэляў на адлегласьці шырыні плятформы адзін ад аднаго). Цікава, што гэтыя станцыі так і не пабудаваныя да гэтых часін і іх пабудова таксама не плянуецца.

Лінія была працягнута на ўсход у 1944-м да станцыі «Ізмайлаўская» (цяпер «Партызанская»). Таксама для паскарэньня пабудовы гэтай чаргі заплянаваныя ў першапачатковым праекце станцыі «Гарохоўская вуліца», «Плошча Баўмана», «Бакунінская вуліца» й «Міронаўская вуліца» былі выключаныя цалкам, без зачынаў.

Пасьля таго, як у тунэль «Арбацкая» — «Смаленская» ў 1941 годзе трапіла бомба, стала відавочнай неабароненнасьць гэтай дзялянкі мэтро, які носіў стратэгічны характар. Было прынятае рашэньне аб замене гэтае дзялянкі новай, глыбокай. Таму ў 1953-м была пабудаваная новая дзялянка Арбацка-Пакроўской лініі «Плошча Рэвалюцыі» — «Кіеўская», які цалкам дубляваў стары, пры гэтым старая дзялянка была зачыненая й нанава адчыненая толькі ў 1958-м у складзе Філёўскае лініі. У выніку ў сучаснае Маскве ёсьць дзьве не зьяднанныя станцыі «Арбацкія» й дзьве «Смаленскія».

Пасьля будаўніцтва электрадэпо «Ізмайлава» ў 1950 годзе зьявілася магчымасьць працягу лініі на ўсход за кошт будаўніцтва ў дэпо наземнай станцыі «Першамайская» (пазьней зачыненнай). Новая дзялянка «Ізмайлаўская» — «Першамайская» адчыненная ў 1961-м, а праз два гады лінія была працягнутая да станцыі «Шчоўкаўская», якая застаецца канцавой да сёньняшняга дня.

6 траўня 2003 году было завершанае будаўніцтва станцыі «Парк Перамогі», што прадоўжыла лінію ў заходнім кірунку пасьля пэрыяду ў 50 гадоў, калі станцыя «Кіеўская» заставалася канцавой на лініі.

7 студзеня 2008 году адчынілася дзялянка «Парк Перамогі» — «Кунцаўская» (прамежкавая станцыя «Славянскі бульвар» адчынілася 9 месяцамі пазьней) і дзялянка «Крылацкае» — «Страгіно» з зачынам пад станцыю «Троіца-Лыкава», адначасова з гэтым дзялянка Філёўскае лініі «Кунцаўская» — «Крылацкае» перайшоў да Арбацка-Пакроўскае лініі[2].

Пэрспэктывы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • На перагоне між станцыямі «Крылацкае» ды «Страгіно» пакінуты зачын пад станцыю «Троіца-Лыкава», якую плянавалася дабудаваць, калі на гэтым месцы зьявіцца жылы масіў. У цяперашні час станцыя працуе ў якасьці тэхнічнай плятформы, аніякіх актуальных плянаў па будаўніцтву няма.
  • За станцыяй «Страгіно» былі пакінутыя зачыны пад арганізацыю крос-плятформеннай перасадкі на праектуемую «Рублёва-Архангельскую лінію».
  • Паводле Генпляну ёсьць магчымасьць працягу ўсходняга радыюсу лініі ад станцыі «Шчоўкаўская» у раён Гальянава. У цяперашні момант ніякіх актуальных плянаў па будаўніцтве новай станцыі няма.
  • Пры будаўніцтве лініі на перагоне «Плошча Рэвалюцыі» — «Курская» праектам было прадугледжана пабудова станцыі «Хмяльніцкая» з арганізацыяй перасадкі на станцыю «Кітай-горад». Гэта станцыя ёсьць у Генпляне, але праз высокі кошт будаўніцтва пэрспэктываў праектаваньня станцыі ў бліжэйшай будучыні няма.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арбацка-Пакроўская лініясховішча мультымэдыйных матэрыялаў