Апалён Лімасол

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Апалён Лімасол
Поўная назва Απόλλων Λεμεσού
Заснаваны 14 красавіка 1954
Горад Лімасол, Кіпр
Стадыён Цырыён
Умяшчальнасьць: 13 331
Прэзыдэнт Нікас Кірзыс[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першы дывізіён
 · 2022—2023 5 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Апалён» (па-грэцку: Απόλλων) — кіпрскі футбольны клюб з гораду Лімасолу. Заснаваны ў 1954 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Кіпру, дзевяціразовы ўладальнік Кубка Кіпру. Акрамя футбольнай дружыны ў структуру клюба ўваходзяць баскетбольная і валейбольная каманды.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы 1953 году талака юнакоў пастанавіла стварыць нацыянальную і спартовую асацыяцыю з мэтай прасоўваньня адукацыі і сацыяльных навычкаў сваіх маладых сяброў. 14 красавіка 1954 году генэральная асамблея сябраў на чале зь іхным лідэрам Хрыстакісам Паўлідэсам прапанавала стварыць спартовую асацыяцыю пад назвай «Апалён»[2]. Асамблея ўхваліла прапанову і, такім чынам, ад гэтае даты лічыцца існаваньне клюбу. Першая адміністрацыйная рада каманды ўлучала сакратара, скарбніка і шэраг дарадцаў. Першы сэзон у Другім дывізіёне быў няўдалым, то бок у васьмі матчах клюб усе восем матчаў трываў паразы. У наступным яшчэ ў 1950-х «Апалён» здолеў прабіцца да Першага дывізіёну.

Дытэльм Фэрнэр прывёў клюб да першага чэмпіёнства.

Па прасоўваньні ў эліту клюб доўгі час змагаўся толькі за месцы ў сярэдзіне табліцы. Прагрэс намеціўся ў сярэдзіне 1960-х[2]. У 1965 годзе «Апалён» дасягнуў фіналу Кубка Кіпру, аднак тытул здабыла «Амонія», перагуляўшы апалёнцаў зь лікам 5:1[3]. Праз год «Апалён» зноўку дайшоў да фінале і гэтым разам выгуляў кубак, перамогшы «Нэа Саляміну» зь лікам 4:2. У наступным годзе клюб захаваў тытул, абгуляўшы ў фінале 1967 году клюб «Алькі» зь лікам 1:0. Апасьля яшчэ 15 гадоў лімасолцы мусілі чакаць наступных тытулаў. У 1982 годзе ў клюба яшчэ быў шанец на перамогу, але ў фінальным двубою мацней за «Апалён» была «Амонія». У 1986 годзе айчынны кубак скарыўся «Апалёну», то бок у фінале быў перагуляны АПОЭЛ зь лікам 2:0.

У чэмпіянаце Кіпру ўвесь гэты час гульня ў клюба не складвалася. Усё зьмянілася з прызначэньнем нямецкага трэнэра Дытэльма Фэрнэра. Немец усталяваў дысцыпліну і культываваў працавітасьць. Ён здолеў спалучыць імпэт і здольнасьці маладых таленавітых футбалістаў з досьведам знаных футбалістаў, стварыўшы каманду, падрыхтаваную да змаганьня за першы радок. Такім чынам, у сэзоне 1990—1991 гадоў клюб упершыню здабыў перамогу ў чэмпіянаце краіны. У наступныя гады «Апалён» яшчэ здабыў некалькі тытулаў.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Нігерыі Аб Гадсўіл Экпола 1995
3 Сьцяг Нарвэгіі Аб Ёрген Шэльвік 1991
4 Сьцяг Кіпру Аб Захарыяс Адані 1999
5 Сьцяг Францыі Аб Мат’е Пэйбэрнь 1990
8 Сьцяг Ізраілю ПА Эліел Пэрэц 1996
11 Сьцяг Чэхіі Нап Міхаэль Крмэнчык 1993
13 Сьцяг Бразыліі Аб Бруну Сантус 1993
14 Сьцяг Кіпру Аб Ёргас Малекідыс 1997
18 Сьцяг Чылі Нап Анхэлё Сагаль 1993
19 Сьцяг Кіпру Нап Ёргас Пантыку 2003
20 Сьцяг Кіпру ПА Даніла Шполярыч 1999
22 Сьцяг Славеніі Аб Марыё Юрчавіч 1995
25 Сьцяг Кіпру ПА Харалямбас Кірыяку (капітан) 1995
26 Сьцяг Румыніі ПА Андрэй Арцян 1993
27 Сьцяг Зімбабвэ Аб Тэндаі Дарыква 1991
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
28 Сьцяг Францыі ПА Мат’ё Вальбуэна 1984
29 Сьцяг Румыніі Нап Валянтын Кастаке 1998
30 Сьцяг Кіпру Аб Андрэас Панаёту 1995
31 Сьцяг Кіпру Бр Канстантынас Стыліяну 2004
41 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Пэтэр Леэўвэнбург 1994
43 Сьцяг Партугаліі Нап Пэдру Маркеш (ар. НЭК) 1998
73 Сьцяг Кіпру Аб Тэодарас Хрысастому 2003
75 Сьцяг Кіпру ПА Сатырыс Фоці 2004
76 Сьцяг Кіпру Нап Сабас Сафаклеўс 2006
77 Сьцяг Аргентыны ПА Ісраэль Коль 1993
78 Сьцяг Кіпру Бр Ёргас Ляізу 1992
79 Сьцяг Ангельшчыны ПА Олівэр Робінсан 2005
90 Сьцяг Нарвэгіі Нап Мушага Бакенга 1992
99 Сьцяг Кіпру Бр Дымітрыс Дымітрыю 1999

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]