Антон Юшкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Юшкевіч.
Антон Юшкевіч
Род дзейнасьці ксёндз, этнограф
Дата нараджэньня 16 чэрвеня 1819(1819-06-16)[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 1 лістапада 1880(1880-11-01)[2] (61 год)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак лексыкограф, мовазнаўца, музыказнаўца, музычны этнограф, этнограф

Антон Юшкевіч (па-летувіску: Antanas Juška; 1819, Расенскі павет — 1 лістапада 1880[3]) — летувіскі этнограф-дасьледчык, ксёндз, брат Івана Юшкевіча.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю, у 1843 годзе высьвячаны на ксяндза. Разам з братам займаўся зьбіраньнем летувіскага фальклёру й абрадаў. Ягоныя працы — «Литовские народные песни из окрестностей Велек, записанные Антоном Юшкевичем» («Летувіскія народныя песьні з навакольля Велек, запісаныя Антонам Юшкевічам»; Казань, 1880—1882) і «Свадебные обряды виленских литовцев, записанные А. Юшкевичем в 1870 году и изданные Иваном Юшкевичем, с коротким прибавлением о литовском правописании латинского шрифта» («Вясельныя абрады віленскіх летувісаў, запісаныя А. Юшкевічам у 1870 годзе і выдадзеныя Іванам Юшкевічам, з кароткім дадаткам пра летувіскі правапіс лацінскім шрыфтам»; Казань, 1880) — былі выдадзеня ягоным братам.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Antanas Juška // MAK (пол.)
  2. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ (red.) Steponas Maculevičius, Doloresa Baltrušiene, Znajomość z Litwą. Księga tysiąclecia. Tom pierwszy. Państwo, Kraštotvarka, Kaunas, 1999, ISBN 9986-892-34-1, s. 123.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]