Анталья

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Анталья
турэц. Antalya
Краіна: Турэччына
Рэгіён: Міжземнаморскі
Правінцыя: Анталья
Мэр: Мухітын Бёчэк[d]
Плошча: 1417 км²
Вышыня: 30 м н. у. м.
Насельніцтва (2021)
колькасьць: 2,619,832 чал.
шчыльнасьць: менш за 0,01 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +90 242
Паштовы індэкс: 07x xx
Геаграфічныя каардынаты: 36°58′0″ пн. ш. 30°40′0″ у. д. / 36.96667° пн. ш. 30.66667° у. д. / 36.96667; 30.66667Каардынаты: 36°58′0″ пн. ш. 30°40′0″ у. д. / 36.96667° пн. ш. 30.66667° у. д. / 36.96667; 30.66667
Анталья на мапе Турэччыны
Анталья
Анталья
Анталья
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.antalya.bel.tr/

Анта́лья (па-турэцку: Antalya ад грэц. Αττάλεια — Аталея) — горад у Міжземнаморскім рэгіёне Турэччыны, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Анталья. 1074 тыс. жыхароў (2012). Курортны горад міжнароднага значэньня.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кароль Пэргама Атал II лічыцца заснавальнікам гораду яшчэ ў часы росквіту элінізму прыкладна ў 150 годзе да н. э. У ягоны гонар была наданая назва паселішча Аталея або Аталія (стар.-грэц. Ἀττάλεια)[1]. Горад быў вайскова-марской базай магутнага Аталава флёту. Знаходкі 2008 году на вучастку Догу-Гараджы выявілі рэшткі, датаваныя III стагоддзем да н. э. Аталея стала часткай Рымскай імпэрыі ў 133 годзе да н. э., калі Атал III, пляменьнік Атала II, завяшчаў сваё каралеўства Рыму па сваёй сьмерці ў 133 годзе да н. э. Горад рос і квітнеў у старажытнарымскі час і быў часткай рымскай правінцыі Памфілія, сталіцай якой месьцілася ў Пэрге. Хрысьціянства пачало распаўсюд у рэгіёне ўжо у I стагодзьдзі, тады Аталею наведалі апостал Павал і Барнаба.

Адрыянава брама, пабудаваная ў гонар рымскага імпэратара Адрыяна.

Сэльджуцкі мячэт XIII стагодзьдзя, які цяпер у заняпадзе, быў хрысьціянскай бізантыйскай базылікай з VII стагодзьдзя. Вялікі мячэт места таксама быў хрысьціянскай базылікай, а мячэт Кесік Мінарэ быў хрысьціянскай царквой Панагіі або Багародзіцы V стагодзьдзя і была ўпрыгожаная мармурам з тонкай разьбой. У археалягічным музэі захоўваюцца некаторыя саркафагі і мазаікі з суседняй Пэрге і скрыначка з косткамі, якія, як мяркуецца, належыла Сьвятому Мікалаю. Раён гораду быў аб’ектам марскіх нападаў арабаў Абасыдскага халіфату. Аталея была буйным горадам у Бізантыйскай імпэрыі. Гэта была сталіца бізантыйскай тэмы, якая займала паўднёвае ўзьбярэжжа Анатоліі. Згодна з дасьледаваньнямі Спэраса Урыёніса, гэта была галоўная вайскова-марская база Бізантыі на паўднёвым узьбярэжжы Анатоліі, буйны камэрцыйны цэнтр і найзручнейшая гавань паміж Эгейскім морам і Кіпрам ды далей на ўсход. Акрамя мясцовых гандляроў, у горадзе працавалі армяне, сарацыны, габрэі і італьянцы[2].

На момант укараляваньня на стальцу Яна II Камніна ў 1118 годзе Аталея была ізаляваным фарпостам, аточаным турэцкімі бэйлікамі, да якога можна было дабрацца толькі па моры[3]. Захоп Сазопаліса ў 1120 годзе аднавіў наземную сувязь з горадам. Па рабаваньні Канстантынопаля крыжакамі ў 1204 годзе Нікетас Ханіят пазначыў, што Аталея была асабістай вотчынай нейкага Альдэбранда, які быў італьянцам паводле паходжаньня, але выхоўваўся ў строгай рымскай традыцыі. Калі султан турак-сэльджукаў Кей-Хосраў паспрабаваў захапіць горад у 1206 годзе, Альдэбранд паклікаў на дапамогу Кіпр і атрымаў ад лацінянаў 200 пяхотнікаў. Нападнікі былі разгромленыя пасьля аблогі, якая доўжылася менш чым 16 дзён[4]. У наступным годзе Кей-Хосраў авалодаў Аталеяй і пабудаваў свой першы мячэт[5]. Хрысьціяне паўсталі і захапілі Аталею дзякуючы дапамогі Гат’е Манбэльярскага ў 1212 годзе. Ненадоўга адноўленае бізантыйскае валадарства ў Аталеі было спыненае Кей-Хосравам I у 1216 годзе[6]. Горад і прылеглы рэгіён былі захопленыя туркамі-сэльджукамі ў пачатку XIII стагодзьдзя. Аталея была сталіцай турэцкага бэйліка Тэке (1321—1423) да ягонага заваяваньня асманамі, за выключэннем пэрыяду кіпрскага панаваньня паміж 1361 і 1373 гадамі. Арабскі падарожнік Ібн Батута быў у горадзе у 1335—1340 гадах.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ «A144.4 Attaleia». Topostext.org
  2. ^ Vryonis (1971). «The decline of medieval Hellenism in Asia Minor: and the process of Islamization from the eleventh through the fifteenth century». Berkeley: University of California. — С. 13f.
  3. ^ Norwich, John Julius (1996). «Byzantium: The Decline and Fall». New York: Alfred A. Knopf. — С. 68.
  4. ^ «O City of Byzantium: Annals of Niketas Choniates». Пераклад Harry J. Magoulias. Detroit: Wayne State University Press. 1984. — С. 351.
  5. ^ H. Crane (1993). «Notes on Saldjūq Architectural Patronage in Thirteenth Century Anatolia». Journal of the Economic and Social History of the Orient, Vol. 36, No. 1. — С. 6.
  6. ^ «Selçuklular devrinde Antalya». Sabah.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]