Андрэй Стась

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Андрэй Стась
Рост 187 см
Вага 83 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства Беларусь
Дата нараджэньня 18 кастрычніка 1988 (35 гадоў)
Месца нараджэньня Менск, БССР
Клюб
Былыя клюбы
Авангард Омск
Юнацтва-Менск (2004—2008)
Керамін Менск (2008)
Дынама Менск (2008—2014)
ЦСКА Масква (2014—2015)
Нафтахімік Ніжнякамск (2015—2016)
Дынама Менск (2016—2017)
Гульнявая кар’ера 2004 — цяпер

Андрэй Стась (нарадзіўся 18 кастрычніка 1988 году, Менск) — беларускі хакеіст, цэнтральны нападнік расейскага клюбу «Авангард Омск», які выступае ў КХЛ. Найлепшы хакеіст Беларусі 2016 году.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступаў за два менскія клюбы «Юнацтва-Менск» і «Керамін».

У складзе зборнай Беларусі правёў 23 матчы, вызначыўся дзьвюма галявымі перадачамі. Удзельнік зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 году, удзельнік чэмпіянатаў сьвету 2009, 2010 і 2011. У складзе маладзёвай зборнай Беларусі ўдзельнік чэмпіянтаў сьвету 2007 і 2008 (дывізіён I). У складзе юнацкай зборнай Беларусі ўдзельнік чэмпіянату сьвету 2005 (дывізіён I) і 2006.

Уладальнік Кубку Шпэнглера (2009).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Андрэй Стасьсховішча мультымэдыйных матэрыялаў