Ангельская тона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ангельская тона (доўгая тона) (па-ангельску: long ton, gross ton, weight ton) — назва адзінкі вымярэньня масы, якая ў ангельскай сыстэме мер завецца «тона», гэта робіцца для таго, каб адрозьніць яе ад іншых адзінак з той жа назвай (у іншых сыстэмах мер).

1 ангельская тона = 20 доўгім хандрэдвэйтам = 2240 гандлёвым фунтам = сапраўды 1016,0469088 кіляграмам.

Ангельская тона выкарыстоўвалася ў Вялікабрытаніі і краінах Садружнасьці нацый. Яна была замененая мэтрычнай тонай пасьля афіцыйнага пераходу на мэтрычную сыстэму. Акрамя таго, ангельская (або доўгая) тона абмежавана выкарыстоўваецца ў ЗША, у асноўным для вымярэньня водазьмяшчэньня суднаў. Стандартнай тонай у ЗША зьяўляецца кароткая тона. Абедзьве адзінкі вызначаныя як 20 хандрэдвэйтаў, аднак азначэньні хандрэдвэйтаў у ангельскай і амэрыканскай сыстэмах мер адрозьніваюцца.

У ангельскай мове напісаньне слова, якое пазначае традыцыйную тону (па-ангельску: ton), адрозьніваецца ад напісаньня слова, што пазначае мэтрычную тону (па-ангельску: tonne).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]