Амёба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Амёбы
Клясыфікацыя
ЦарстваПратысты
КлясаTubulinea
АтрадAmoebida
СямействаAmoebidae
РодАмёбы
Бінамінальная намэнклятура
Amoeba

Амёбы (Amoeba, ад грэц. αμοιβή «зьмена») — род мікраскапічных аднавузавых жывёлаў зь сямейства Amoebidae. У амёбаў няправільная, пастаянна зьменлівая форма. Перасоўваецца пры дапамозе псэўдаподыяў.

Водзяцца ў сажалках, у вільготнай глебе, ў вантробах жывёлаў; яны складаюцца з тонкай вонкавай абалонкі вузы, вялікага ядра, пажыўной і скарачальнай вакуолі і тлушчавых глёбулаў. Яны размножваюцца бінарным дзяленьнем. Даўжыня да 0,3 мм. Найбольш вядомы від — амёба звычайная (Amoeba proteus).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амёбасховішча мультымэдыйных матэрыялаў