Амонім

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Амонімы, таксама — гамонімы, аднагучнікі[1] (па-старажытнагрэцку: ὁμός — аднолькавы + ὄνομα — імя) — розныя па значэньні, але аднолькавыя па напісаньні адзінкі мовы (словы, марфэмы і інш.). Тэрмін уведзены Арыстотэлем. Ня варта блытаць з амафонамі і паронімамі.

Прыклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тыпы амонімаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лексычныя амонімы — словы, аднолькавыя па гучаньні і напісаньні ва ўсіх (ці большасьці) формах, гэта словы адной часьціны мовы (бабка — старая жанчына, бабка — страва з дранай бульбы).
  • Марфалягічныя амонімы (амаформы) — словы, што супадаюць гучаньнем і напісаньнем толькі ў асобных граматычных формах. Як правіла, гэта словы розных часьцінаў мовы (паўтары тоны — паўтары верш).
  • Фанэтычныя амонімы (амафоны) — словы з аднолькавым гучаньнем, але розныя па напісаньні і значэньні. Яны выступаюць як амонімы толькі ў вуснай мове (грып — грыб, плод — плот).
  • Амографы — словы, якія аднолькава пішуцца, але адрозніваюцца значэннем і гучаннем (мука́ — му́ка).

Узьнікненьне амонімаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Амонімы ўзьнікаюць у мове рознымі шляхамі:

  1. у выніку распаду мнагазначнасьці (полісэміі) і адрыву слова ад яго першапачатковага значэньня.
  2. пры супадзеньні гучаньня і напісаньня спрадвечнабеларускіх і іншамоўных словаў.
  3. пры супадзеньні гучаньня і напісаньня словаў, запазычаных з розных моваў.
  4. пры гукавым супадзеньні словаў, запазычаных з адной мовы, дзе яны ўжо былі аманімічнымі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]