Аляксандар Бычанок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Бычанок
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 траўня 1985 (38 гадоў)
Магілёў, БССР
Рост 176 см
Вага 76 кг
Пазыцыя паўабаронца
Моладзевыя клюбы
СДЮШАР-7 Магілёў
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2005
2006—2008
2009—2010
2011—2013
2012
2014
2015—2017
2018—2020
Дняпро
Шахцёр
Дняпро
Дынама Менск
Кайрат (арэнда)
Гомель
Трокі
Іслач
75 (2)
66 (2)
52 (8)
71 (9)
7 (0)
27 (0)
84 (9)
61 (0)
Зборныя
2004—2006
2011
Беларусь (да 21)
Беларусь
10 (0)
5 (0)

Аляксандар Віктаравіч Бычанок (нарадзіўся 30 траўня 1985 году, Магілёў, БССР) — колішні беларускі футбаліст, паўабаронца. У 2011 годзе правёў 5 матчаў за нацыянальную зборную Беларусі. Уваходзіць у Клюб Сяргея Алейнікава для беларускіх футбалістаў, якія згулялі 500 і болей афіцыйных матчаў[1].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец СДЮШАР-7 гораду Магілёва.

Прафэсійную кар’еру пачаў у магілёўскім «Дняпры» ў 2002 годзе. Пасьля чатырох сэзонаў у камандзе вырашыўся на пераход у салігорскі «Шахцёр», аднак праз тры гады вярнуўся назад. У 2010 годзе правёў 7 матчаў за «Дняпро» ў кваліфікацыі розыгрышу Лігі Эўропы. 23 сьнежня 2010 году заключыў трохгадовае пагадненьне зь менскім «Дынама»[2]. У ліпені 2012 году быў аддадзены ў арэнду казахстанскаму «Кайрату» да канца сэзону 2012 году[3]. У лістападзе 2012 году вярнуўся ў менскае «Дынама»[4]. У студзені 2014 году перайшоў у «Гомель»[5]. У красавіку 2015 году падпісаў кантракт зь летувіскім клюбам «Трокі»[6]. У студзені 2018 году перайшоў у клюб «Іслач»[7]. Пасьля сканчэньня гульнявой кар’еры заняў пасаду спартовага дырэктара «Іслачы».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2011 годзе выклікаўся ў нацыянальную і алімпійскую зборныя Беларусі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Іслач 2018 Найвышэйшая ліга 28 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]