Аляксандар Баркашоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Баркашоў

Алякса́ндар Пятро́віч Баркашо́ў (па-расейску: Александр Петрович Баркашов; 6 кастрычніка 1953, Масква) — расейскі палітык, лідэр руху «Расейскае нацыянальнае адзінства» і шэрагу іншых.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да 1985 году працаваў электрасьлесарам. У 1985 годзе ўступіў у таварыства «Памяць», дзе хутка заняў пасаду кіраўніка аддзела фізычнай аховы і намесьніка лідэра «Памяці» Д. Васільева. У кастрычніку 1990 з групай саратнікаў выйшаў з «Памяці» і заснаваў рух «Расейскае нацыянальнае адзінства» (па-расейску: Русское национальное единство, РНЕ). Арганізацыя хутка пашыралася і павялічвала колькасьць. У кастрычніку 1993 году ўзброеныя атрады РНЕ прымалі актыўны ўдзел ў сутыкненьнях у Маскве, страціў загінуўшымі 2 чалавекі.

З гэтай прычыны Баркашоў быў аб’яўлены у вышук і скрываўся ў Менску. У сьнежні 1994 году вярнуўся ў Расею, дзе ў выніку замаху быў паранены куляў у нагу і арыштаваны. У пачатку 1995 году вызвалены па амністыі. Пасьля вызваленьня працягнуў працу на пасадзе кіраўніка РНЕ, якое ў гэты пэрыяд дасягнула піка дзейнасьці. Беспасьпяхова спрабаваў удзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах 1999 году, узначаліўшы выбарны блёк «Спас».

Пасьля адмены рэгістрацыі «Спасу», зрыву II Зьезда РНЕ, а таксама прыпыненьня выхаду партыйнай газэты «Русский порядок» у кіраўніцтве РНЕ зьявілася моцная апазыцыя да Баркашова, якая ў другой палове 2000 году абвясьціла аб зрушэньні яго з пасады Старшыні цэнтральнага савету РНЕ. Баркашоў у сваю чаргу аб’явіў аб выключэньні з партыі ўсіх «мяцежнікаў», аб стварэньні арганізацыі «Гвардыя Баркашова» і запатрабаваў прынясеньня прысягі яму асабіста. У выніку РНЕ распалася на 2 адносна буйныя арганізацыя (кожная зь якіх захавала назву РНЕ) і шэраг больш мелкіх.

2000-я гады суправаджаліся зьніжэньнем уплыву і памеру арганізацыі, якая ў цяперашні час амаль перапыніла свае існаваньне, за выключэньнем шэрагу рэгіянальных аддзяленьняў (Беларускае, Белгародзкае, Казанскае, Уладзімерскае і г. д.).

У сьнежні 2006 году было аб’яўлена аб стварэньні новай арганізацыі «Аляксандар Баркашоў».

У жніўні 2007 году Баркашоў быў асуджаны на два гады ўмоўна па абвінавачваньню ў нападзе на міліцыянэра.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]