Аляксандар Ізвольскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Ізвольскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 18 сакавіка 1856(1856-03-18)[1][2][3]
Памёр: 16 жніўня 1919(1919-08-16)[4][5][1][…] (63 гады)
Сужэнец: Q106079899?
Дзеці: Hélène Iswolsky[d]
Бацька: Pyotr Izvolsky[d]
Маці: Yevdokiya Gezhelinskaya[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
кавалер ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага ордэн Белага арла ордэн сьвятога Ўладзімера 2-й ступені ордэн сьвятой Ганны I ступені ордэн сьвятога Станіслава I ступені кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёну ордэн Сэрафімаў

Алякса́ндар Пятро́віч Ізво́льскі (па-расейску: Александр Извольский; 18 сакавіка 1856, Масква, — 16 жніўня 1919, Парыж) — расейскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З роду Ізвольскіх, сын губэрнатара Пятра Аляксандравіча й брат обэр-пракурора Сьвяцейшага сыноду Пятра Пятровіча Ізвольскіх. У 1875 годзе скончыў Аляксандраўскі ліцэй. Паступіў на службу ў міністэрства замежных справаў, працаваў у Канцылярыі МЗС, затым на Балканах пад пачаткам амбасадара ў Турэччыне князя А. Б. Лабанава-Растоўскага. З 1882 — першы сакратар расейскае місіі ў Румыніі, затым на такой самай пасадзе ў Вашынгтоне. У 18941897 міністар-прэзыдэнт у Ватыкане, у 1897 пасланец у Бялградзе, у 18971899 у Мюнхэне, у 18991903 у Токіё і ў 19031906 у Капэнгагене. У 19061910 міністар замежных справаў. Прыналежыў да францускае арыентацыі і падштурхоўваў Расею да зьвязу з Ангельшчынай. Пры ягоным удзеле былі складзеныя: расейска-ангельская дамова 1907 году і расейска-японская дамова 1907 году, аўстра-расейская дамова ў Бухляў 1908 году і Расейска-італьянская дамова 1909 году ў Раканіджы. У 19101917 амбасадар у Парыжы. Згуляў бачную ролю ў кансалідацыі Антанты і падрыхтоўцы 1-е сусьветнае вайны 1914—1918 гадоў. У траўні 1917 выйшаў у адстаўку і пасьля, знаходзячыся ў Францыі, падтрымліваў ваенную інтэрвэнцыю супраць Савецкае Расеі. Пакінуў успаміны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в г Alexander Petrowitsch Iswolski // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
  2. ^ а б Alexandre Iswolsky // Roglo — 1997.
  3. ^ а б Aleksandr Petrovič Izvoljski // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
  4. ^ а б в г д е Извольский Александр Петрович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  5. ^ а б Aleksandr, Count Izvolsky // Encyclopædia Britannica (анг.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар Ізвольскісховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Уладзімер Ламсдорф
Міністар замежных справаў Расеі
1906—1910
Наступнік
Сяргей Сазонаў